Аляксандр Какорын | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Аляксандр Аляксандравіч Какорын | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
19 сакавіка 1991[1][2] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік, крайні паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Арыс | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 99 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алякса́ндр Алякса́ндравіч Како́рын (прозвішча пры нараджэнні — Карташо́ў[4]; руск.: Александр Александрович Кокорин; нар. 19 сакавіка 1991, Валуйкі, Белгародская вобласць)[5] — расійскі футбаліст, нападнік кіпрскага клуба «Арыс» з Лімасола (у арэндзе з «Фіярэнціны») і былы ігрок нацыянальнай зборнай Расіі. Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2012, 2016 і чэмпіянату свету 2014 года.
Клубная кар’ера
«Дынама»
Перад сезонам 2008 Аляксандр падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Дынама». Клуб адчуваў цяжкасці з нападаючымі, у выніку чаго 17-гадовы Какорын дэбютаваў у расійскай Прэм’ер-лізе ў матчы 24-га тура супраць «Сатурна» і забіў гол у матчы, які скончыўся на карысць дынамаўцаў з лікам 2:1[6], стаўшы самым маладым аўтарам гола ў тым чэмпіянаце.
«Анжы»
3 ліпеня 2013 года на сходзе дырэктароў «Дынама» Какорын сказаў, што жадае працягнуць кар’еру ў «Анжы»[7]. Сума адчэпных склала 19 млн еўра. 10 ліпеня афіцыйны сайт «Анжы» абвясціў, што Аляксандр далучыцца да каманды ў найбліжэйшыя дні[8].
Вяртанне ў «Дынама»
16 жніўня 2013 года Какорын вярнуўся ў «Дынама», так і не згуляўшы за «Анжы» ніводнага матча. Разам з ім «Дынама» папоўнілі Ігар Дзянісаў і Юрый Жыркоў.
«Зеніт»
30 студзеня 2016 года разам з аднаклубнікам Юрыем Жырковым перайшоў у санкт-пецярбургскі «Зеніт».
8 кастрычніка 2018 года разам з паўабаронцам «Краснадара» Паўлам Мамаевым апынуўся ўцягнутым у крымінальную справу за драку і збіццё чыноўнікаў у маскоўскім кафэ. 8 мая 2019 года быў прысуджаны да 1,5 гадоў зняволення. Па заканчэнні сезона 2018/19, у якім «Зеніт» стаў чэмпіёнам Расіі, пакінуў каманду.
У верасні 2019 года выйшаў на свабоду і падпісаў новы кантракт з «Зенітам», аднак РФС адмовіўся рэгістраваць іграка па-за перыядам заявак, таму ён зможа згуляць за клуб толькі са студзеня 2020 года[9].
У лютым 2020 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Какорына ў «Сочы» на правах арэнды[10].
«Спартак»
У жніўні 2020 года ў якасці свабоднага агента падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Спартаком»[11].
«Фіярэнціна»
У студзені 2021 года перайшоў у італьянскую «Фіярэнціну», аднак не замацаваўся ў складзе, часцей заставаўся на лаўцы запасных. У жніўні 2022 года на правах арэнды далучыўся да кіпрскага «Арыса»[12].
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2011 года сваёй добрай гульнёй Какорын заслужыў выклік у нацыянальную зборную Расіі на таварыскі матч супраць зборнай Грэцыі, у якім адбыўся яго дэбют за зборную.
Зноскі
- ↑ Aleksandr Kokorin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alexander Kokorin // As — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Какорын Аляксандр Аляксандравіч
- ↑ Горад Аляксандра Архівавана 26 верасня 2016.
- ↑ Аляксандр Какорн: дасье (руск.). Sports.ru.
- ↑ Александр Кокорин: досье — Футбол. sports.ru.
- ↑ Кокорин дал согласие на переход в "Анжи". ФК Динамо Москва
- ↑ Кокорин в «Анжи» Архівавана 12 ліпеня 2013.. ФК Анжи
- ↑ РФС отказался регистрировать Кокорина. by.tribuna.com
- ↑ Кокорин перешел в «Сочи». by.tribuna.com
- ↑ Кокорин перешел в «Спартак». by.tribuna.com
- ↑ Футбол. Александр Кокорин перешел в кипрский "Арис", который возглавляет Алексей Шпилевский Архівавана 31 жніўня 2022.. pressball.by