Аляксандр Аляксандравіч Каваленя
Дата нараджэння 14 сакавіка 1946(1946-03-14) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2000)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Аляксандравіч Каваленя (нар. 14 сакавіка 1946, Капыль) — беларускі гісторык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021[2], член-карэспандэнт з 2014), доктар гістарычых навук (2000), прафесар (2004). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2014).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Капылі. Пасля заканчэння дзевяці класаў у 1962 годзе паступіў у Мінскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 23. Адначасова наведваў заняткі ў школе рабочай моладзі. У 1964 годзе атрымаў дыплом з адзнакай аб заканчэнні вучылішча і атэстат аб сярэдняй адукацыі. У 1970 годзе паступіў на гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. У 1979 годзе паступіў у аспірантуру, якую скончыў праз тры гады з паспяховай абаронай кандыдацкай дысертацыі.

Са снежня 1982 года пачаў працаваць асістэнтам кафедры гісторыі КПСС Мінскага педінстытута, затым старшым выкладчыкам, а ў маі 1987 года выбраны дацэнтам кафедры. З 1983 па 1991 год з’яўляўся членам Рэспубліканскага каардынацыйнага савета па распрацоўцы праблем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1995 годзе А. Каваленю залічваюць у дактарантуру, аднак у 1996 годзе яго адклікаюць з вучобы і выбіраюць загадчыкам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі.

З 2004 года — в.а. дырэктара, у 2005—2010 гадах — дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. З 2009 — акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці: гісторыя Другой сусветнай вайны, партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944), маладзёжнага руху ХХ ст.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы (2018)[3].

Погляды

У жніўні 2019 года заявіў, што «Тадэвуш Касцюшка не вёў барацьбу за інтарэсы беларускага народа, а адстойваў інтарэсы Польшчы і ЗША» і «калі б Сувораў не разбіў Касцюшку, не было б ніякай Беларусі»[4].

Выбраная бібліяграфія

  • Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі. 1941—1944. Вытокі. Структура. Дзейнасць. — Мінск, 1999.
  • Беларусь. 1939—1945: война и политика. — Мн., 2001.

Зноскі

Літаратура

  • Аляксандр Аляксандравіч Каваленя / уклад.: В. В. Даніловіч. — Мн.: Беларуская навука, 2016. — 150с., (9л) іл. — (Біяграфія вучоных Беларусі).
  • Каваленя Александр Аляксандровіч // Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: (да 75-годдзя з дня заснавання) / Нац.акад.навук Беларусі; рэдсавет: А. А. Каваленя (старш.). — Мн.: Беларуская навука, 2011. — С. 84-90.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.