Аляксандр Ігаравіч Шамко | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Папярэднік | Алег Качан | ||||||
Пераемнік | Сяргей Кавальчук | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 кастрычніка 1968 (55 гадоў) Мінск |
||||||
Адукацыя |
Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь (2000) Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2009) |
||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
|
Алякса́ндр І́гаравіч Шамко́ (нар. 16 кастрычніка 1968, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр спорту і турызму (з 2012 па 2018 гады).
Біяграфія
Скончыў Мінскі політэхнічны тэхнікум (1987), Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь (2000), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2009).
У 1987—1989 гадах служыў ва Узброеных Сілах.
З 1989 году праходзіў службу на розных пасадах у органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях. У 2007—2008 гадах — начальнік дзяржаўнага пажарнага аварыйна-выратавальнай установы «Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. У 2008—2012 гадах — намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях.
З 2012 года — міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2]. 15 лютага 2018 Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко і міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях[3].
Узнагароды
- Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» (8 лістапада 2012)[4]
- Медаль «За бездакорную службу» I, II і III ступеняў.
Зноскі
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ belta.by
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 лістапада 2012 г. № 500 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»