Аляксандр Рыбак | |
---|---|
нарв.: Alexander Rybak | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Аляксандр Ігаравіч Рыбак |
Дата нараджэння | 13 мая 1986 (37 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Нарвегія |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Гады актыўнасці | 1991- |
Пеўчы голас | лірычны тэнар[d] |
Інструменты | скрыпка, фартэпіяна, гітара |
Жанры | поп-музыка, поп-рок, фолк, кантры, інды-поп |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алякса́ндр І́гаравіч Рыба́к (нарв.: Alexander Rybak, нюнорск Alexander Rybak; нар. 13 мая 1986, Мінск, БССР, СССР) — нарвежскі скрыпач, спявак, кампазітар і акцёр беларускага паходжання, пераможца конкурсу песні «Еўрабачанне-2009» у Маскве.
Біяграфічны нарыс
Нарадзіўся 13 мая 1986 года ў Мінску ў сям’і музыкантаў. Ва ўзросце 6 гадоў з бацькамі пераехаў у Нарвегію, сям’я пасялілася ў г. Нэсадэн (прыгарад Осла). На паўгода вярнуўся ў Мінск, пачаў вучыцца ў школе пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Скончыў кансерваторыю ў Осла. Працуе канцэртмайстрам.
Творчасць
У 2004 годзе быў узнагароджаны прызам Андэрса Ярэса ў вобласці культуры. Дайшоў да паўфіналу ў нарвежскім шоў «Ідал». У 2006 годзе выйграў конкурс «Вялікі шанец» тэлекампаніі NRK з уласнай песняй «Foolin'».
У 2009 годзе выйграў са сваёй песняй у стылі фольк «Fairytale» нарвежскі нацыянальны адбор (Melodi Grand Prix 2009), атрымаў 700 тысяч галасоў тэлегледачоў і быў абраны прадстаўніком Нарвегіі на конкурсе «Еўрабачанне-2009», а затым стаў пераможцам гэтага конкурсу.
1 чэрвеня 2009 года выйшаў дэбютны альбом Аляксандра Рыбака «Fairytales» («Казкі»).
Удзельнік конкурса песні «Еўрабачанне-2018», дзе выйшаў у фінал і заняў 15 месца.
Сінглы
Год | Назва | Альбом |
---|---|---|
2006 | «Foolin» (песня) | - |
2009 | «Fairytale» | Fairytales |
«Funny Little World» | ||
«Roll With the Wind» | ||
2010 | «Europe Skies» (Небасхіл Еўропы) | No Boundaries |
«Oah» (Стрела Амура) | ||
2010 | «Fela Igjen» (with Opptur) | - |
2010 | «Skazka» | Zimnyaya Skazka |
2011 | «Resan till dig» | Visa vid vindens ängar |
2012 | «I’ll Show You» (with Paula Seling) | - |
«Leave Me Alone» (Дастала) | ||
«Dostala» | ||
2013 | «Presents» | Christmas Tales |
2013 | «5 to 7 Years» |
Сувязь з Радзімай
Аляксандр і яго бацькі захоўваюць сувязь з Радзімай. Бабулі і дзядулі жывуць у Мінску і Віцебску, а дзядзька Аляксандра па бацьку, журналіст, жыве ў Маскве. Кнігі на беларускай або рускай мовах Аляксандр зараз чытае рэдка, але выконвае музыку бацькі на вершы Максіма Багдановіча. Лічыць, што родная культура паўплывала на яго музычны густ.
29 мая 2009 года Аляксандр Рыбак наведаў Мінск у якасці члена журы конкурсу «Маладыя галасы Беларусі». На канцэрце выканаў беларускую песню «Купалінка» і свой еўрапейскі шлягер «Fairytale». У ліпені 2009 года спявак выступіў на адкрыцці міжнароднага фестывалю «Славянскі Базар» у Віцебску.
У 2011 годзе Аляксандр Рыбак запісаў для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» беларускую версію свайго хіта «Europe’s Skies», у беларускай інтэрпрэтацыі яна атрымала назву «Небасхіл Еўропы».
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ TikTok — 2016.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Ігаравіч Рыбак
- Рыбак сарваў свята ў нарвежскім пасольстве (фотарэпартаж са святкавання)
- Афіцыйны сайт
- Аляксандр Рыбак ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Аляксандр Рыбак (англ.) на сайце Myspace