Аляксандр Іванавіч Мароз | |
---|---|
Нараджэнне |
15 чэрвеня 1975 (48 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Месца працы | |
Узнагароды |
Аляксандр Іванавіч Мароз (нар. 15 чэрвеня 1975, в. Траццякі Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (інжынер-механік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-менеджар).
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў майстрам вытворчага навучання Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Быў майстрам, старшым майстрам механазборачнага цэха, намеснікам начальніка цэха, начальнікам гальванічнага цэха дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава». Займаў пасады намесніка генеральнага дырэктара Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання «БелОМА» па рэжыме, кадрах і ідэалагічнай рабоце — намесніка дырэктара вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава» па рэжыме, кадрах і ідэалагічнай рабоце, намесніка генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «БелОМА — Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава» па карпаратыўным развіцці, намесніка генеральнага дырэктара — дырэктара па эканоміцы і фінансах адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава — кіруючая кампанія холдынга „БелОМА“».
Першы намеснік генеральнага дырэктара — дырэктар па эканоміцы і фінансах адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава — кіруючая кампанія холдынга „БелОМА“».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].
Дырэктар даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці».
У лютым 2019 года прызначаны генеральным дырэктарам БелОМА.
Узнагароды
Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска.[2].
Санкцыі
1 ліпеня 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць Аляксандра Мароза[3].
5 снежня 2023 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[4][5].
Зноскі
- ↑ Мароз Аляксандр Іванавіч Архівавана 18 жніўня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
- ↑ Белорусский академик попал под украинские санкции (руск.)(недаступная спасылка). Народная Воля (1 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2023. Праверана 9 ліпеня 2023.
- ↑ Тапузідзіс, Шаўцоў, Шакуцін… ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі . Наша Ніва (5 снежня 2023).
- ↑ Russia-related Designations; Belarus Designations; Issuance of Belarus General License (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (5 снежня 2023). Праверана 6 снежня 2023.