Аляксандрына? | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | сядзіба, парк і помнік архітэктуры[d] |
Дата заснавання | 1770-я |
Размяшчэнне | |
59°50′35″ пн. ш. 30°13′10″ у. д. | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандрына (руск.: Алекса́ндрино[1]) — парк (лесапарк), размешчаны ў Кіраўскім раёне Санкт-Пецярбурга паміж праспектам Стачак, праспектам Народнага Апалчэння і вуліцай Казлова. Парк падзяляецца праспектам Ветэранаў на дзве часткі — паўночную і паўднёвую. Плошча — 110,52 га.
Парк Аляксандрына ўзнік на пачатку XIX стагоддзя і ўключае паркі былых сядзіб Аляксандрына (паўночная частка) і Ульянка (паўднёвая частка), якія ў другой палове XVIII стагоддзя належалі дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу Івану Чарнышову, а ў сярэдзіне XIX стагоддзя былі набытыя графам Дзмітрыем Шарамецевым. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў сядзібе Аляксандрына быў створаны пейзажны парк (архітэктары Мікалай Бенуа, К. Мюлер і інш.).
У час Вялікай Айчыннай вайны тэрыторыя парку знаходзілася ў непасрэднай блізкасці ад пярэдняга краю абароны Ленінграда. Парк быў значна разбураны, пабудовы сядзібы Ульянка былі знішчаны, ад сядзібы Аляксандрына каля галоўнага дома (Чарнышова дача) былі цалкам разбураны галерэя і ўсходні флігель, у 1960-я гады будынак быў рэканструяваны.
З 1970-х гадоў парк Аляксандрына з’яўляецца месцам адпачынку жыхароў суседніх раёнаў масавага жыллёвага будаўніцтва Ульянка і Дачнае. У 1980-х гадах цэнтральная частка парку была рэканструявана ў якасці зоны адпачынку.
Зноскі
- ↑ Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Літаратура
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1