Аляксандра Яўгенаўна Дзятлава | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1954 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва |
Месца працы | |
Вучоба | |
Узнагароды |
|
Аляксандра Яўгенаўна Дзя́тлава (25 чэрвеня 1954, Алматы) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2020)[1].
Біяграфія
Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе, з 1979 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў.
Творчасць
Выканала дэкаратыўныя рэльефы «Поры года» (1980), «Мінск» (1981), гарэльеф «Дабравешчанне» (1984) для Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, дэкаратыўную пластыку і свяцільні «Матылькі ўначы» (1995) для каледжа ў г. Ніжнявартаўск (Расія), для Наваполацкага Дома сямейных урачыстасцей (1997) і інш. Аўтар дэкаратыўнай пластыкі — трыпціх «Світанак», «Поўдзень», «Змярканне» (1978); «Капрычыо» (1981), «Рэха» (1983), «Гербарый» (1990), «Дутыя аўтарытэты» (1996), серый «Поўня» (1988—1996), «Фармацыя» (1991), серый дэкаратыўных ваз «Птушкі», «Архідэі» і інш. Творчасці ўласцівы сімвалізм, асацыяцыі; максімальная выразнасць дасягаецца за кошт выкарыстання прыроднай фактуры і якасцей пластычных матэрыялаў.
Зноскі
Літаратура
- Дзятлава Аляксандра Яўгенаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).