Вёска
Аляксандраўка 2
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°28′49″ пн. ш. 31°10′28″ у. д.
Ранейшыя назвы
Таўкачоўка
Колькасць двароў
9[1]
Насельніцтва
12[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213242
Аўтамабільны код
6
Аляксандраўка 2 на карце Беларусі ±
Аляксандраўка 2 (Беларусь)
Аляксандраўка 2
Аляксандраўка 2 (Магілёўская вобласць)
Аляксандраўка 2

Алякса́ндраўка 2[2] (трансліт.: Aliaksandraŭka 2, руск.: Александровка 2) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці.

Геаграфія

Знаходзіцца за 14 кіламетраў на паўночны ўсход ад Слаўгарада[3]. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

Гісторыя

Аб засяленні гэтых месцаў у глыбокай старажытнасці сведчыць той факт, што за 1,5 кіламетра на паўднёвы захад ад вёскі, на правым беразе р. Сожа захавалася стаянка каменнага веку і паселішча эпохі Кіеўскай Русі[3]. У пісьмовых крыніцах вёска Таўкачоўка ўпершыню ўзгадваецца каля 1870 года, калі ў маёнтку побач Шая Яхнін заснаваў кафляны завод, дзе выраблялі талеркі, сподкі, чайнікі, абліцавальную плітку і іншае. Існуюць меркаванні, што гэтую плітку скарыстоўвалі для абліцоўкі Крамля ў Маскве. Магчыма так і было, бо Яхнін вёў гандаль нават з іншымі краінамі свету, а ягоны тавар быў са штампам «Ш. Яхнін», што сведчыць аб грунтоўнасці прадпрыемства[3].

Па дадзеных гістарычных дакументаў ў 1897 годзе вёска і фальварак пана Рамідаўскага належалі Доўжанскай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі[3]. Годам пазней здарыўся пажар, у якім згарэла ўся вёска разам з дзецьмі, якія былі вінаватымі ў ім. Пан Рамідаўскі злітаваўся над пагарэльцамі, дазволіўшы будавацца на новым месцы. Частка людзей засталася жыць на ранейшых тэрыторыях, а новым месцам для пагарэльцаў стала сённяшняя Аляксандраўка 1[3].

У 1909 годзе ў Таўкачоўцы налічвалася 18 двароў, 113 жыхароў, у аднайменным фальварку, які належаў памешчыцы Рамідаўскай, быў адзін двор з 9 жыхарамі. Пасля ўстанаўлення савецкай улады непадалёку ад вёскі, на беразе Сожа, пачаў дзейнічаць смалакурны завод. Пабудаваў яго Масей Катляр у 1922 годзе[3]. У той час на прадпрыемстве дзейнічалі два катлы ёмістасцю 8 метраў кубічных. Першымі рабочымі-качагарамі былі Ціхан Свірыдаў і Малет Клімянкоў. Працаваў завод на мясцовай сыравіне — асмоле або абгніўшых сасновых пнях. Нарыхтоўку і падвозку смалы рабілі навакольныя жыхары. Завод выпускаў вугаль, дзёгаць і шкіпінар. Вугаль і дзёгаць Масей Катляр прадаваў навакольным жыхарам, а шкіпінар адвозіў на баржах у Гомель. Крыху пазней на базе завода была створана прамарцель. У яе аб’ядналіся жыхары Новай Слабады. Гэта былі ўжо штатныя рабочыя савецкага прадпрыемства[3].

У час Вялікай Айчыннай вайны завод быў моцна пашкоджаны, але пасля выгнання фашысцкіх акупантаў яго аднавілі, і ён пачаў даваць прадукцыю. Пры заводзе быў адкрыты новы цэх, які выпускаў воцатна-кальцыевы парашок[3]. Магутнасць завода была невялікая, але прадукцыя яго была важная: выпускалася ў месяц 2100 кг шкіпінару, удвая больш дзёгцю, 9 тон вугалю, 1,1 тоны воцатна-кальцыевага парашку. Вугаль скарыстоўваўся для мясцовых патрэб, а шкіпінар, дзёгаць, воцатна-кальцыевы парашок адпраўляліся па прызначэнні[3].

У 1941 годзе каля вёскі пры пераправе цераз Сож у час выхаду з акружэння загінуў савецкі ваенны дзеяч, камандзір 13-га механізаванага корпуса генерал-маёр Пётр Ахлюсцін[3].

На шашы, недалёка ад вёскі, стаіць помнік, якім адзначана брацкая магіла, дзе пахаваны байцы 771-га стралковага палка 137 стралковай дывізіі[3]. Тут жа пахаваны салдаты 497-га гарматнага артылерыйскага палка, што загінулі 24 ліпеня 1941 года. 470 артылерыстаў былі пахаваны ў гэтым месцы ў 60-я гады мінулага стагоддзя. У 2018 годзе астанкі яшчэ васьмі чырвонаармейцаў, якія былі знойдзеныя падчас пошукавай экспедыцыі, знайшлі свой пакой ля гэтай магілы[3].

Са жніўня 1941 года да 3 кастрычніка 1943 года вёска была акупаваная намецка-фашысцкімі захопнікамі. А пры адступленні немцы ў жніўні 1943 года спалілі 20 двароў з 21 існуючага на той час, 6 мясцовых жыхароў загінулі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў[3]. Падчас наступлення Чырвонай Арміі пераправа каля Аляксандраўкі-II стала месцам баявых дзеянняў — партызанскія фарміраванні ўтрымлівалі яе да падыходу савецкіх войскаў[3].

Пасля вайны вёска была адбудавана і некаторы час адносілася да Краснапольскага раёна[3].

У 1990 годзе Аляксандраўка была ў складзе калгаса «40 гадоў Кастрычніка», тут налічвалася 21 гаспадарка, пражывалі 34 жыхары, была вытворчая брыгада, крама. Але ў 1986 годзе вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Засталося толькі некалькі двароў[3].

Насельніцтва

  • 2011 год — 12 чалавек[1]
  • 2010 год — 14 чалавек
  • 1999 год — 14 чалавек
  • 1926 год — 180 чалавек[4]

Інфраструктура

У вёсцы функцыянуе Дом сацыяльных паслуг[5] і некалькі аграсядзіб[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 Аксана Нямцова. Аляксандраўка: ад кафлянага завода да аграсядзіб Архівавана 4 верасня 2018.
  4. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с. 562
  5. Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 27 студзеня 2014.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.