Аляксандраўка
Аляксандраўка на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Аляксандраўка (бел.: Аляксандраўка) — вёска ў Гусявіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Геаграфія
Размяшчэнне
За 25 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва, 12 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 28 км ад Гомеля.
Гідраграфія
Рака Хачэмля (прыток ракі Уза).
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Уваравічы — Зарэчча.
Планіроўка складаецца з просталінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, да якой на поўдні далучаецца другая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовым крыніцам вядома з пачатку XX стагоддзя, калі перасяленцы з суседніх вёсак заснавалі тут пасёлак. У 1926 годзе ў Стара-Гусявіцкім сельсавеце Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас. 37 жыхароў вёскі загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Старая Гусявіца).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 23 гаспадаркі, 40 жыхароў.
Дынаміка
- 1926 год — 45 двароў, 277 жыхароў.
- 1959 год — 323 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 23 гаспадаркі, 40 жыхароў.
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0