Альфонс II | ||
---|---|---|
Нараджэнне |
4 лістапада 1448 ці 1448 |
|
Смерць |
18 снежня 1495[1] ці 1495 |
|
Месца пахавання | ||
Род | Трастамара | |
Бацька | Фердынанд I Неапалітанскі[d] | |
Маці | Ізабела дэ Клермон[d] | |
Жонка | Іпаліта Марыя Сфорца[d][2] | |
Дзеці | Фердынанд II, кароль Неапаля[3], Ізабела Арагонская, Sancha of Aragon[d] і Alfonso of Aragon[d] | |
Дзейнасць | суверэн | |
Узнагароды |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альфонс II (італ.: Alfonso II di Napoli; 4 лістапада 1448, Неапаль — 19 лістапада 1495, Месіна) — кароль Неапаля ў 1494—1495 гадах з дынастыі Трастамара (у Неапалі званай звычайна Арагонскай). Сын караля Неапаля Фердынанда I і Ізабелы К'ярамонтэ.
Біяграфія
Альфонс, як і ягоны бацька, быў жорскім і вераломным, але быў пазбаўлены добрых якасцей Фердынанда I: адукаванасці, любові да мастацтва і навукі. Яшчэ пры жыцці бацькі Альфонс быў вядомы сваёй грубасцю, распустай, прычым ахвярамі яго гвалту стала нямала дзяўчын са знатных сем'яў. Альфонс быў вінаваты ў многіх злачынствах у час уварвання ў Папскую вобласць у 1485—1486 гадах і быў адным з ініцыятараў і ўдзельнікаў вераломнага забойства былых мяцежнікаў, якім раней Фердынандам I крывадушна дараваў. За гэта Альфонс, як і яго бацька, быў адлучаны Папам Інакенціем VIII ад Царквы.
Альфонс II атрымаў трон бацькі ў спадчыну ў студзені 1494 года. Яго ўзыходжаннем былі незадаволены яго падданыя, цудоўна знаёмыя з норавам новага караля, супраць Альфонса выступіў Папа Аляксандр VI. Сітуацыяй скарыстаўся кароль Францыі Карл VIII, які артымаў па спадчыне пасля згасання Анжуйскай лініі Валуа права на неапалітанскую карону (яго бабка Марыя Анжуйская была роднай сястрой Людовіка III Анжуйскага і Рэнэ Добрага). Карл VIII абвясціў у 1494 годзе пра свае правы на Неапаль і выступіў у італьянскі паход. Альфонс II быў вымушаны адступіць з Папскай вобласці ў сваё каралеўства, а пасля ўварвання войскаў Карла VIII у Рым (студзень 1495 года) адрокся ад прастола на карысць свайго сына Фердынанда II (1469—1496). Пасля адрачэння Альфонс II з'ехаў у Сіцылію, дзе і памёр 19 лістапада 1495 года ад злаякаснага нарыва.
Альфонс II паказаў сябе нікчэмным кіраўніком, не здолеўшы дамагчыся ні лаяльнасці падданых, ні міжнароднага аўтарытэту. Яго кароткае валадаранне стала пачаткам канца незалежнага Неапалітанскага каралеўства.
Сям'я
Альфонс II быў у шлюбе з міланскай прынцэсай Іпалітай Марыяй Сфорца (18.04.1446 — 20.08.1484) і меў ад яе траіх дзяцей, у тым ліку:
- Фердынанд II (26.07.1469 — 07.10.1496), кароль Неапаля ў 1495—1496 гг.
- Ізабела (02.10.1470 — 11.02.1524), жонка міланскага герцага Джан Галеаца II (1469—1494)
Сумную вядомасць набыў яго пазашлюбны сын Альфонса (1481—1500), адзін з мужоў Лукрэцыі Борджыя, забіты сваім шваграм Чэзарэ Борджыя. Пазашлюбная дачка караля, Санча Арагонская, была жонкай іншага прадстаўніка гэтага сямейства, Джофрэ Борджыя.
Зноскі
- ↑ Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. Праверана 25 мая 2021.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
- Альфонс II // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.