Альфонсас Аўгуліс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Віктарас Баўбліс | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 чэрвеня 1944 (79 гадоў) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат |
Альфонсас Аўгуліс (літ.: Alfonsas Augulis; нар. 24 чэрвеня 1944) — літоўскі грамадскі дзеяч, дыпламат.
Біяграфія
Нарадзіўся ў в. Пелегрында, Астравецкі раён.
У 1957 годзе скончыў беларускую школу ў Рымдзюнах, у 1962 годзе — Марыямпальскую сярэднюю школу Віленскага раёна. У 1970 годзе скончыў Літоўскую акадэмію сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці інжынер-механік.
Працаваў у розных установах і арганізацыях. Пасля аднаўлення незалежнасці Літвы ў 1990 годзе працаваў намеснікам старшыні Камісіі па рэгіянальных праблемах пры Вярхоўным Савеце.
У 1993—1994 гадах быў першым паслом Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. На гэтай пасадзе стаў ініцыятарам стварэння літоўскага культурнага цэнтра ў Рымдзюнах[1]. Некалькі разоў беспаспяхова балатаваўся ў Сейм.
З 1995 годзе з’яўляўся прэзідэнтам таварыства «Kraštiečiai», старшынёй клуба выхадцаў з Гервяцкага краю («Gervėčių»), старшынёй Таварыства падтрымкі літоўцаў за мяжой, віцэ-старшынёй Літоўскага таварыства абароны правоў чалавека, членам праўлення Таварыства добраўпарадкавання Літвы і членам Віленскага савета[2].
Заўвагі
- ↑ Государства объединяют люди // СБ. Беларусь сегодня, 3 июня 2008
- ↑ Alfonsas Augulis Архівавана 16 кастрычніка 2008 года. (VRK inform.)