Альтынг[1] (ісл.: Alþingi «Усеагульны сход») — парламент Ісландыі. Упершыню сабраўся ў 930 годзе на палях тынга (ісл. Þingvellir) на паўднёвым захадзе выспы, на паўночным беразе возера Тынгвадлаватн. Альтынг лічыцца самым старым парламентам, які дзейнічае да нашага часу. Тады прымаць удзел у альтынгу мелі права ўсе свабодныя мужчыны. Ад самага пачатку альтынг быў месцам не толькі прыняцця законаў, але і вырашэння спрэчак; законамі займалася так званая Лагрэта (ісл. Lögrétta), якая складалася галоўным чынам са жрацоў(ісл. goðar). У 1000 годзе на альтынгу большасць выказалася за прыняцце хрысціянства.
Зноскі
- ↑ Напісанне Альтынг у адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.70
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.