![]() Альсідэс Гіджа | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Альсідэс Эдгарда Гіджа | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
22 снежня 1926[1]
|
||||||||||||||||||
Памёр |
16 ліпеня 2015[2] (88 гадоў) |
||||||||||||||||||
Пахаванне | |||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 169 см | ||||||||||||||||||
Вага | 62 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Альсідэс Эдгарда Гіджа (ісп.: і італ.: Alcides Edgardo Ghiggia; 22 снежня 1926 — 16 ліпеня 2015) — уругвайскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1950 у складзе нацыянальнай зборнай Уругвая.
Клубная кар’ера
Прафесійную кар’еру пачаў у 1946 годзе ў клубе «Суд Амерыка», а ў 1947 годзе перайшоў у аргенцінскі клуб «Атланта Буэнас-Айрэс». З 1948 года выступаў за «Пеньяроль», у складзе якога двойчы станавіўся чэмпіёнам Уругвая. У 1953 годзе перайшоў у італьянскую «Рому», у складзе якой сыграў 201 матч, забіў 19 мячоў і стаў уладальнікам Кубка кірмашоў. У 1961 годзе прыняў кар’еру ў «Мілане», за які згуляў 4 матчы, але ні разу не змог забіць гол, аднак, усё роўна стаў разам з клубам чэмпіёнам Італіі, пасля чаго ў 1962 годзе вярнуўся на радзіму дзе яшчэ 6 гадоў, да 1968 года, выступаў за клуб «Данубіа».
Міжнародная кар’ера
У складзе нацыянальнай зборнай Уругвая выступаў з 1950 па 1952 год, згуляў за гэты час 12 матчаў, забіў 4 мячы. Стаў разам з камандай чэмпіёнам свету ў 1950 годзе, забіўшы пераможны гол у вырашальным матчы. З 1957 па 1959 год гуляў за зборную Італіі, у складзе якой правёў 5 матчаў і забіў 1 мяч.
Дасягненні
- Чэмпіён свету (1): 1930
- Чэмпіён Уругвая (2): 1948/49, 1950/51
- Чэмпіён Італіі (1): 1961/62
Зноскі
- ↑ Alcides Ghiggia // FBref.com
- ↑ Falleció de un paro cardíaco a sus 88 años Alcides Edgardo Ghiggia
Літаратура
- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.