Альбрэхт I Аўстрыйскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Albrecht I von Habsburg | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рудольф II Лагодны | ||||||
Пераемнік | Фрыдрых III Прыгожы | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 24 жніўня 1298, Ахен | ||||||
Папярэднік | Адольф Насаўскі | ||||||
Пераемнік | Генрых VII | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
ліпень 1255[1] |
||||||
Смерць |
1 мая 1308[1] (52 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбургі | ||||||
Бацька | Рудольф I Габсбург[3][1] | ||||||
Маці | Гертруда фон Гогенберг[d][3][1] | ||||||
Жонка | Лізавета Карынтыйская[d][3][4] | ||||||
Дзеці | Рудольф I[1], Фрыдрых III[3][5][…], Леапольд I, Альбрэхт II[1], Генрых[d], Атон, Ганна Аўстрыйская, Агнэса Аўстрыйская[d], Лізавета Аўстрыйская[d], Кацярына Аўстрыйская і Юта | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Дзейнасць | суверэн | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альбрэхт I Аўстрыйскі (ням.: Albrecht I von Habsburg; ліпень 1255, Райнфельдэн, кантон Ааргау, Швейцарыя — 1 мая 1308, Віндзіш, кантон Ааргау, Швейцарыя) — герцаг Аўстрыі з 27 снежня 1282 года (разам з братам Рудольфам II да 1 чэрвеня 1283 года, затым самастойна), кароль Германіі c 27 ліпеня 1298 года і заснавальнік дынастыі Габсбургаў на аўстрыйскім прастоле (з 1282 года).
Кіраванне ў Аўстрыі
Альбрэхт I быў старэйшым сынам Рудольфа I Габсбурга, першага караля Германіі з дому Габсбурга, і Гертруды фон Гогенберг. У 1282 годзе разам са сваім малодшым братам Рудольфам II Альбрэхт быў абвешчаны герцагам Аўстрыі і Штырыі, стаўшы такім чынам першым аўстрыйскім манархам з дынастыі Габсбургаў. Ужо ў 1283 годзе Рудольф II быў пазбаўлены прастола пад абяцанне кампенсацыі ў будучыні і Альбрэхт I стаў адзінаўладным кіраўніком Аўстрыі. У сваіх уладаннях Альбрэхт абапіраўся на швабскіх дваран і чыноўнікаў, што выклікала незадаволенасць аўстрыйскай арыстакратыі і паўстанне ў 1288 годзе, жорстка задушанае герцагам.
У далейшым Альбрэхт I праводзіў цэнтралізатарскую палітыку ў Аўстрыі, імкнучыся абмежаваць прывілеі дваранства і іх уплыў на ўрад. Быў створаны адмысловы Тайны савет, які складаўся пераважна з неаўстрыйцаў і выкарыстоўваўся герцагам для кіравання сваімі ўладаннямі. Пачаўся таксама наступ на духавенства, абмяжоўваліся судовыя і падатковыя прывілеі аўстрыйскіх святароў. У Вене быў створаны адзіны суд, які замяніў земскія суды, і першае агульнае для ўсіх уладанняў Габсбургаў фінансавае ведамства. Было адменена права пераходу прастола ў спадчыну па прынцыпе «мёртвай рукі», актыўна падтрымліваўся гандаль і развіццё гарадоў. Вена карысталася прывілеямі вольнага імперскага горада. Альбрэхт I наогул вялікую ўвагу надаваў гарадам, імкнучыся сфарміраваць трывалую сацыяльную апору свайму рэжыму з бюргераў.
Абранне каралём Германіі
Бацька Альбрэхта I да сваёй смерці ў 1291 годзе так і не змог забяспечыць абрання свайго сына сваім пераемнікам і каралём Германіі. Нямецкія князі, асцерагаючыся празмернага ўзмацнення Габсбургаў, новым каралём абралі Адольфа Насаўскага. Паўстанне ў швабскіх уладаннях Альбрэхта I не дазволіла яму выступіць супраць свайго праціўніка і ён быў вымушаны на працягу наступных гадоў засяродзіцца на кіраванні сваім новым аўстрыйскім герцагствам. Тым не менш, у 1298 годзе частка незадаволеных кіраваннем Адольфа нямецкіх князёў абралі анты-каралём Германіі Альбрэхта I Габсбурга. Войскі супернікаў сустрэліся ў бітве пры Гёльгайме, непадалёк ад Вормса. Армія Альбрэхта I атрымала перамогу, Адольф быў забіты. 27 ліпеня 1298 годзе ва Франкфурце Альбрэхт быў абраны каралём Германіі, а неўзабаве, 24 жніўня, ён быў каранаваны ў Ахене.
У якасці кіраўніка Германіі Альбрэхт I спрабаваў аднавіць у краіне законнасць і бяспека, падтрымліваў стварэнне гарадоў, нямецкае сялянства. Ён не толькі выпускаў пракламацыі, якія патрабавалі спыненні міжусобіцы паміж князямі імперыі, але і шляхам палітычных саюзаў і ваеннай сілай дамагаўся іх выканання. У гісторыю ён увайшоў як моцны і суровы кароль, хоць яго жорсткасць у дачыненні да швейцарскіх кантонаў, відаць, з’яўляецца пазнейшай спекуляцыяй.
Знешняя палітыка
У вобласці знешняй палітыкі ў пачатку свайго кіравання Альбрэхт I уступіў у канфлікт з Францыяй за шэраг прыгранічных бургундскіх ленаў, аднак адмова Папы Рымскага Баніфацыя VIII прызнаць яго каралём Германіі вымусіла Альбрэхта прымірыцца з французскім каралём і заключыць у 1299 годзе дагавор з Філіпам IV аб дынастычным шлюбе сына Альбрэхта і дачкі караля Францыі. Неўзабаве адносіны паміж імперыяй і Францыяй ізноў сапсаваліся. Папа Рымскі ў 1303 годзе нарэшце прызнаў Альбрэхта I каралём, што было дасягнута коштам прызнання Альбрэхтам выключнага права Папы на каранацыю імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі і абяцання, што яго сыны не будуць прэтэндаваць на прастол імперыі без папярэдняй згоды папы.
Палітыка ў Германіі
Альбрэхту I не ўдалося паўтарыць поспех свайго бацькі ў Аўстрыі і ўсталяваць сваю ўладу над графствамі Галандыя і Зеландыя, чый прастол у 1299 годзе вызваліўся пасля смерці апошняга прадстаўніка дынастыі Герульфінгаў. Але ў 1306 годзе, пасля смерці чэшскага караля Вацлава III, яму ўдалося пасадзіць на прастол Чэхіі свайго сына Рудольфа III. Альбрэхт I таксама ваяваў з Атонам III Баварскім, прэтэндуючы на карону Венгрыі, і спрабаваў падпарадкаваць Цюрынгію, дзе, аднак, у 1307 годзе пацярпеў паражэнне. Імкненне Альбрэхта I адмяніць усе мыты за перавоз тавараў па Рэйне выклікала мяцеж супраць караля архібіскупаў Кёльна і Майнца, а таксама пфальцграфа Рэйнскага. Альбрэхта падтрымалі гарады, што дазволіла яму задушыць рэйнскае паўстанне.
Забойства Альбрэхта I
Паводле дагавора 1283 года Рудольф II адмовіўся ад сваіх правоў на аўстрыйскую спадчыну пад абяцанне брата, Альбрэхта I, перадаць яму іншыя тэрыторыі. Гэта абяцанне выканана не было, таму яго сын Ёган Швабскі ўвайшоў у змову з некалькімі верхнешвабскімі рыцарамі, якія таксама былі незадаволены каралём. 1 мая 1308 года на беразе ракі Рэйс у Швейцарыі каля гарадка Віндзіш змоўшчыкі атакавалі Альбрэхта, які адстаў ад сваёй світы, і забілі яго, рассекшы яму чэрап. Ёгану ўдалося бегчы і пазбегнуць помсты сыноў караля.
Шлюб і дзеці
- Жонка: (з 1274 года) Лізавета Карынтыйская (1262 — 28 кастрычніка 1313), дачка Мейнхарда II, герцага Карынтыі і графа Ціроля
- Ганна (1275—1327), замужам (з 1295 года) за Германам, маркграфам Брандэнбурга, у другім шлюбе (з 1310 года) з Генрыхам VI, князем Урацлаўскім
- Агнэса[6] (1281 — 11 чэрвеня 1364), замужам (з 1296 года) за Андрашам III, каралём Венгрыі
- Рудольф III (1282 — 4 ліпеня 1307), герцаг Аўстрыі і кароль Чэхіі
- Лізавета (1285 — 19 мая 1353), замужам (з 1304 года) за Фрыдрыхам IV, герцагам Латарынгіі
- Фрыдрых I (1289 — 13 студзеня 1330), герцаг Аўстрыі і кароль Германіі
- Леапольд I (4 жніўня 1290 — 28 лютага 1326), герцаг Аўстрыі
- Катарына (1295—1323), замужам (з 1316 года) за Карлам Анжуйскім, герцагам Калабрыі
- Альбрэхт II (12 снежня 1298 — 16 жніўня 1358), герцаг Аўстрыі і Карынтыі
- Генрых Рахманы (15 мая 1299 — 3 лютага 1327)
- Мейнхард (1300—1301)
- Атон (23 ліпеня 1301 — 17 лютага 1339), герцаг Аўстрыі і Карынтыі
- Юта (пам. 1329), замужам (з 1319 года) за Людвігам VI, графам Отынгена
- у пары было яшчэ 9 дзяцей, якія памерлі непасрэдна пасля нараджэння. Яны засталіся невядомымі і былі пахаваныя ў каралеўскай капэле ў Тульне ў Ніжняй Аўстрыі.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 Bischoff G., Foessel G., Baechler C. Nouveau dictionnaire de biographie alsacienne / Fédération des sociétés d'histoire et d'archéologie d'Alsace — 1982. — 4434 с.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- 1 2 3 4 Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Агнеса Австрийская // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
- Митрофанов П. История Австрии с древнейших времён до 1792 г. — М., 2003.
- Пристер Е. Краткая история Австрии. — М., 1952.
- Шимов Я. Австро-Венгерская империя. — М., 2003.
Спасылкі
- Альбрехт I, германский король // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Папярэднік Адольф |
кароль Германіі 1298—1308 |
Пераемнік Генрых VII |
Папярэднік Рудольф I |
герцаг Аўстрыі і Штырыі 1282—1308 Суправіцель: Рудольф II (да 1283) |
Пераемнікі Фрыдрых I Леапольд I |