Альберт Лутулі | |
---|---|
Нараджэнне |
1898[1][2][…] |
Смерць |
21 ліпеня 1967[4][5] |
Імя пры нараджэнні | зулу: Albert John Mvumbi Luthuli |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, аўтабіёграф, настаўнік |
Навуковая дзейнасць | |
Навуковая сфера | настаўнік |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альберт Джон Лутулі (анг. Albert John Lutuli (Luthuli)) (1898, блізу Булаваё, Радэзія — 21 ліпеня 1967, Стангер, Натал, ПАР) — паўднёваафрыканскі палітык, прэзідэнт Афрыканскага нацыянальнага кангрэса, змагар з апартэідам.
Біяграфія
Сын місіянера Джона Бун'яна Лутулі і Мтон'і Гумедэ нарадзіўся ў Радэзіі. Пасля смерці бацькі ён з маці вярнуліся ў ПАР, дзе ўпершыню пайшоў у школу. У 1917 годзе скончыў настаўніцкую школу ў Інвендэйле і стаў дырэктарам і адзіным выкладчыкам школы ў Блаўбосхе (Натал). Атрымаўшы прэмію ад дэпартамента па адукацыі правінцыі Натал, Лутулі працягнуў на працягу двух гадоў адукацыю ў каледжы місіі Адамса, а затым 13 гадоў выкладаў там. У 1935 годзе звольніўся з каледжа і праз год стаў правадыром племя ў Гроўтвіле. У 1945 годзе ўступіў у Афрыканскі нацыянальны кангрэс, а ў 1948 годзе абраны старшынёй Натальскага аддзялення АНК. У 1952 годзе стаў прэзідэнтам АНК. Ён пачаў паездкі па ўсёй краіне, асуджаючы законы аб пропусках і адукацыі банту і заклікаў да негвалтоўнага пратэсту. У наступныя гады ён неаднаразова арыштоўваўся і высылаўся. У 1960 годзе Лутулі быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру «За намаганні па сцвярджэнні справядлівасці паміж людзьмі і народамі».
Загінуў 21 ліпеня 1967 года пад коламі цягніка. Пахаваны ў Гроўтвіле.
Узнагароды
- Нобелеўская прэмія міру (1960)
Зноскі
- ↑ Swartz A. A. J. Luthuli // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Albert John Luthuli // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Albert Luthuli // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Albert Luthuli // Munzinger Personen