Альберт Жамет | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | польск.: Albert Żamett |
Дата нараджэння | 25 лістапада (7 снежня) 1821[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1877[2] |
Месца смерці | |
Падданства |
![]() |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж, інтэр'ер, сцэнаграфія |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | акадэмізм |
Вядомыя працы | «Цівалі і яго вадаспады», «Альбанскае возера», «Арка-Скура ў Палерма», «Рымскі Калізей», «Від у ваколіцах Неапаля» |
Заступнікі | Бенедыкт Тышкевіч |
Член у | |
Узнагароды | прэмія рымскай Акадэміі Святога Лукі |
![]() |
Альберт Жамет (7 снежня (25 лістапада) 1821, Вільня — 1877, Вільня) — віленскі мастак-пейзажыст, сцэнограф.
Біяграфія
![](../I/Astra%C5%A1ycki_Haradok%252C_Ty%C5%A1kievi%C4%8D._%D0%90%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%88%D1%8B%D1%86%D0%BA%D1%96_%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D0%BA%252C_%D0%A2%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_(A._%C5%BDamet%252C_1872).jpg.webp)
Нарадзіўся ў небагатай сям’і віленскага мешчаніна — выхадца з Гумбінена ва Усходняй Прусіі (цяпер Гусеў). Скончыў гімназію ў Вільні. З 1840 года вучыўся ў пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, дзе галоўным яго настаўнікам быў прафесар М. Н. Вараб'ёў[3].
У 1847 годзе на сродкі Бенедыкта Тышкевіча адправіўся ў Італію і прабыў за мяжой да 1859, наведаўшы яшчэ Францыю, Англію і Германію. У 1854 атрымаў ад рымскай Акадэміі святога Лукі прэмію за краявід возера Нэмі. У тым жа годзе за дасланую ў Санкт-Пецярбург карціну «Цівалі і яго вадаспады» (знаходзілася ў вялікага князя Мікалая Мікалаевіча Старэйшага) быў ганараваны звання некласнага мастака, а ў 1859 годзе стаў акадэмікам, у тым ліку і за «Краявід Рока-ды-Папа» (належаў графу Кушалёву-Безбародку).
У 1861—1863 здзейсніў другое падарожжа за мяжу. З 1864 года да сваёй смерці ў 1877 годзе быў дэкаратарам пры віленскім гарадскім тэатры. Акрамя згаданых, лепшыя творы мастака: «Альбанскае возера», «Арка-Скура і розныя віды вілы Бутэр, у Палерма» (у Зімнім палацы), «Рымскі Калізей», «Краявід у ваколіцах Неапаля», «Рымская Кампанья за Порта-Маджорэ» і «Рымскі краявід». Вядомы яго віленскія краявіды, краявіды Грыгішкеса, Раўдондварыса, Тускуланскага паласа (1848), а таксама краявід с домам Тадэвуша Касцюшкі (1847).
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 3 мая 2018.
- ↑ Albert Zamett // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Альберт Жамет