Альберта Кальдэрон | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | ісп.: Alberto Pedro Calderón[1] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 14 верасня 1920[2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 красавіка 1998[2][3] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Аляксандра Белау[d] і Mabel Molinelli Wells[d] |
Дзеці | Pablo Calderon[d] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Альберта Педра Кальдэрон (ісп.: Alberto Pedro Calderón; 14 верасня 1920 — 16 красавіка 1998) — аргенцінскі матэматык, лаўрэат прэстыжных міжнародных прэмій.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1968).
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1920 годзе ў Мендосе. Зацікавіўся матэматыкай яшчэ школьнікам, аднак бацька хоць і заахвочваў яго заняткі, але пераканаў яго, што гэтым цяжка будзе зарабіць на жыццё, і таму, паступіўшы ва Універсітэт Буэнас-Айрэса, Альберта Кальдэрон вывучыўся па спецыяльнасці «Грамадзянскае будаўніцтва». Скончыўшы ўніверсітэт у 1947 годзе, ён атрымаў працу ў навукова-даследчай лабараторыі геафізічнага падпадзялення дзяржаўнай нафтаздабываючай кампаніі YPF.
Працуючы ў YPF, Кальдэрон працягваў падтрымліваць сувязі са знаёмымі па ўніверсітэце матэматыкамі — у прыватнасці, з Луісам Сантала. У 1948 годзе ў Буэнас-Айрэс прыехаў Антоній Зігмунд з Чыкагскага ўніверсітэта, які, пазнаёміўшыся з Кальдэронам, прапанаваў яму працаваць разам. У 1949 годзе Кальдэрон прыехаў у Чыкага па стыпендыі Фонду Ракфелера. Маршал Стоўн заахвоціў яго атрымаць вучоную ступень, і аформіўшы тры незадоўга да гэтага апублікаваныя артыкулы ў дысертацыю Кальдэрон атрымаў у 1950 годзе ступень Ph.D. па матэматыцы.
Пасля Кальдэрон выкладаў у многіх універсітэтах Аргенціны, ЗША і Іспаніі, аказаўшы вялікі ўплыў на развіццё матэматыкі ў гэтых краінах.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- 1 2 Alberto Pedro Calderon // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.ias.edu/scholars/alberto-p-calder%C3%B3n
- ↑ https://twas.org/directory/calderon-alberto-pedro