Альберта Аквілані | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Маленькі прынц (Il Principino) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
7 ліпеня 1984[1][2] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Італія | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альберта Аквілані (італ.: Alberto Aquilani; нар. 7 ліпеня 1984, Рым) — былы італьянскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2006—2014).
Клубная кар’ера
«Рома»
Займаўся ў школе «Спес Мантэсакра», дзе быў заўважаны скаўтамі «Ромы». Выступаў за «Рому» на юнацкім узроўні. У сакавіку 2001 года перспектыўнага іграка спрабавалі набыць «Чэлсі» і «Арсенал», але ён аддаў перавагу застацца ў «Роме». 17 снежня 2002 года Аквілані правёў свой першы матч за асноўную каманду «Ромы» — адказны матч Кубка Італіі супраць «Трыесціна» (1:1; 4:1 пен.). 10 мая 2003 года дэбютаваў у Серыі A ў матчы супраць «Тарына» (3:1). Сезон 2003/04 Аквілані правёў у арэндзе ў «Трыесціне», якая з’яўлялася серадняком Серыі B, там ён быў ігракоі асноўнага складу (41 гульня, 4 галы), і яго гульня за гэтую каманду была высока ацэненая спецыялістамі. Пасля вяртання ў «Рому» ён пачаў рэгулярна выходзіць на поле і паказваў нядрэнную гульню, аднак прапусціў нямала гульняў з-за траўмаў. Выйграў з клубам два Кубкі Італіі, змагаўся за высокія месцы ў Серыі A, гуляў у еўракубках. Правёў за каманду 147 матчаў (з іх 102 у Серыі A), забіў 15 галоў (9 у Серыі A).
«Ліверпул»
Улетку 2009 года ў прэсе з’явіліся паведамленні аб тым, што Аквілані можа перайсці з «Ромы» ў «Ліверпул», які шукаў замену Хабі Алонса, які быў блізкі да пераходу ў мадрыдскі «Рэал»[3]. 6 жніўня было апублікавана афіцыйнае паведамленне аб тым, што прынцыповае пагадненне паміж клубамі пра трансфер дасягнута, пасля чаго «чырвоныя» атрымалі магчымасць весці перамовы з самім Альберта. 7 жніўня «Ліверпул» пацвердзіў, што ігрок паспяхова прайшоў медагляд, і кантракт з ім падпісаны[4]. 13 жніўня было абвешчана, што ў новай камандзе Альберта атрымаў чацвёрты нумар, які да яго насіў Самі Хююпія. Аднак, з-за траўм Аквілані не здолеў замацавацца ў Англіі. Улетку 2010 года новы трэнер «Ліверпула» Рой Ходжсан заявіў, што Аквілані можа вярнуцца на радзіму на правах арэнды.
«Ювентус»
21 жніўня 2010 года «Ліверпул» і «Ювентус» дасягнулі пагаднення аб гадавой арэндзе іграка. 25 жніўня Аквілані падпісаў кантракт з «б’янканеры» на год з магчымасцю прыярытэтнага права выкупу футбаліста па заканчэнні сезона 2010/11 за € 16 млн[5]. 24 чэрвеня 2011 года агент іграка заявіў, што Аквілані вернецца ў «Ліверпул», таму што «Ювентус» не будзе выкупляць яго кантракт у англічан[6].
«Мілан»
24 жніўня 2011 года Аквілані на правах арэнды перайшоў з «Ліверпула» ў «Мілан» з магчымасцю выкупу правоў на іграка за € 6 млн[7].
«Фіярэнціна»
3 жніўня 2012 года ігрок падпісаў кантракт з «Фіярэнцінай» тэрмінам на 3 гады. 26 студзеня 2014 аформіў свой першы ў кар’еры хет-трык (у браму «Джэноа», выніковы лік 3:3). Па заканчэнні тэрміну кантракта ўлетку 2015 года не стаў яго падаўжаць і пакінуў клуб у статусе свабоднага агента.
«Спортынг»
У жніўні 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з партугальскім «Спортынгам»[8].
«Пескара»
У жніўні 2016 года вярнуўся ў Італію, стаўшы іграком «Пескары». У снежні 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў «Сасуола»[9]. Па заканчэнні сезона 2016/17, пакінуў «Пескару» у якасці свабоднага агента.
«Лас-Пальмас»
У жніўні 2017 года стаў іграком іспанскага клуба «Лас-Пальмас»[10]. Па выніках сезона 2017/18 «Лас-Пальмас» страціў месца Ла Лізе, і ў ліпені 2018 года кантракт з паўабаронцам быў разарваны[11].
У чэрвені 2019 года, пасля года без клуба, абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера
Альберта мае вялікі досвед выступаў за юнацкія зборныя Італіі розных узростаў. У 2003 годзе выйграў чэмпіянат Еўропы да 19 гадоў, правёў усе пяць матчаў фінальнай стадыі турніру, забіў адзін гол, быў адным з вядучых ігракоў каманды.
15 лістапада 2006 года правёў свой першы матч за дарослую зборную краіны, супраць Турцыі (1:1). Быў іграком асноўнага складу моладзевай зборнай на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2007, забіў 2 галы на турніры. Удзельнічаў у складзе зборнай Італіі ў чэмпіянаце Еўропы 2008, правёў два матчы з чатырох. 15 кастрычніка 2008 года адкрыў лік сваім галам за нацыянальную зборную, зрабіўшы дубль у матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету 2010 з чарнагорцамі (2:1).
Дасягненні
Рома:
- Уладальнік Кубка Італіі (2): 2007, 2008
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2008
Італія (да 19):
- Чэмпіён Еўропы: 2003
Зноскі
- ↑ Alberto Aquilani // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ALBERTO AQUILANI // Argentine Soccer Database
- ↑ Слухи: Аквилани может переехать в Англию Архівавана 4 сакавіка 2016. // Liverbird.ru
- ↑ Официально: Аквилани — игрок «Ливерпуля» Архівавана 4 сакавіка 2016. // Liverbird.ru
- ↑ «Ювентус» объявил о подписании контракта с Аквилани Архівавана 27 жніўня 2010. // Чемпионат.ру
- ↑ Аквилани возвращается в «Ливерпуль»
- ↑ «Милан» арендовал Аквилани
- ↑ Аквилани перешел в «Спортинг»
- ↑ «Сассуоло» арендовал Аквилани у «Пескары»
- ↑ «Лас-Пальмас» подписал Аквилани
- ↑ Аквилани покинул «Лас-Пальмас»
Спасылкі
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце Італьянскай футбольнай федэрацыі Архівавана 14 кастрычніка 2011. (італ.)