Алтайскія мовы
Папярэдні ў спісе Proto-Altaic[d]
Моўная тыпалогія аглюцінатыўныя мовы і SOV
Выява карты
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алта́йскія мо́вы — гіпатэтычная макрасям’я моў, якая аб’ядноўвае цюркскія, мангольскія, тунгуса-маньчжурскія, а таксама ізаляваныя карэйскую і японскую мовы (япона-рукюскія мовы).

Збліжаюцца агульнасцю рыс: фанетычных (заканамернасць палатальнага і лабіяльнага сінгарманізму зычных і галосных, асіміляцыі зычных; корань 1-складовы, 3-гукавы, найчасцей утварае закрыты склад), марфалагічных (словаўтварэнне і словазмяненне з дапамогай аглюцінатыўных афіксаў, адсутнасць роду, наяўнасць катэгорыі прыналежнасці) і сінтаксічных (паясняльныя словы ў сказе абавязкова стаяць перад паяснёнымі, слабае развіццё складаназалежных сказаў).

Найбольшая сувязь алтайскіх моў у лексіцы, што тлумачыцца іх генетычнай блізкасцю.

Літаратура

  • Алтайскія мовы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. С. 268.
  • Кормушин И. В. Алтайские языки // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990.
  • Баскаков Н.А Алтайская семья языков и её изучение. М., 1981.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.