Алоіс Райнер
ням.: Alois Georg Josef Rainer
член бундэстага Германіі[d]
22 кастрычніка 2013 24 кастрычніка 2017
член бундэстага Германіі[d]
24 кастрычніка 2017 26 кастрычніка 2021
член бундэстага Германіі[d]
з 26 кастрычніка 2021

Нараджэнне 7 студзеня 1965(1965-01-07)[1] (59 гадоў)
Бацька Алоіс Райнер
Партыя
Член у
Дзейнасць палітык
Сайт alois-rainer.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алоіс Георг Ёзэф Райнер (ням.: Alois Georg Josef Rainer; нар. 7 студзеня 1965, Штраўбінг, ФРГ) — нямецкі мяснік і палітык Хрысціянска-сацыяльнага саюза ў Баварыі, які з 2013 года з’яўляецца дэпутатам Бундэстагу ад зямлі Баварыя.

Ранняе жыццё і адукацыя

Райнер вырас у Хайбаху ў Баварскім Лесе (Ніжняя Баварыя) на мясной ферме з гасцініцай. З 1980 па 1983 год навучаўся на мясніка, пасля чаго служыў у арміі. Пасля сдачы кваліфікацыйных іспытаў у 1986 годзе ўзначаліў мясны бізнес сваіх бацькоў у 1987 годзе. Ён і сёння кіруе ім разам з сынам Маркусам.

Палітычная кар’ера

Райнер упершыню стаў дэпутатам Бундэстагу на парламенцкіх выбарах у Германіі 2013 года[2]. У парламенце працаваў у камітэце па бюджэце і рэвізійнай камісіі з 2013 па 2019 год; у гэтай якасці быў дакладчыкам сваёй парламенцкай групы па гадавым бюджэце Федэральнага міністэрства па справах сям’і, пажылых грамадзян, жанчын і моладзі. З 2019 года з’яўляецца членам Камітэта па транспарце і лічбавай інфраструктуры, дзе выступае прэс-сакратаром сваёй парламенцкай групы[3].

Палітычная пазіцыя

У чэрвені 2017 года Райнер прагаласаваў супраць увядзення аднаполых шлюбаў у Германіі[4]. 14 верасня 2021 года ўзяў шэфства над Марынай Золатавай, галоўнай рэдактаркай «TUT.BY» і беларускай палітычнай зняволенай[5].

Асабістае жыццё

Яго бацька Алоіс Райнер (1921–2002) быў дэпутатам зямельнага парламента, а з 1965 па 1983 год і Бундэстагу. Яго старэйшая сястра Герда Хасельфельдт таксама была дэпутатам Бундэстагу, з 2017 года ўзначальвае Чырвоны Крыж Германіі[6]. Алоіс Райнер жанаты і мае двух дзяцей. Ён мае рымска-каталіцкае веравызнанне[7].

Зноскі

  1. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  2. Alois Rainer.
  3. German Bundestag — Transport and Digital Infrastructure.
  4. Diese Unionsabgeordneten stimmten für die Ehe für alle Die Welt, June 30, 2017.
  5. Members of Parliament from Finland, Ireland and Germany adopt political prisoners Yuliya Kashaverava, Pavel Mazko and Maryna Zolatava (англ.). Libereco — Partnership for Human Rights (14 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2021. Праверана 24 верасня 2021.
  6. Robert Roßmann (August 20, 2013), Eine Familie in der Politik: Die Hasselfeldts Süddeutsche Zeitung.
  7. Abgeordnete. Бундэстаг. Праверана 31 мая 2021.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.