Алонса Кана | |
---|---|
ісп.: Alonso Cano de Almansa | |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1601[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 верасня 1667[4][5][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, архітэктар, архітэктурны чарцёжнік |
Мастацкі кірунак | барока[7] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алонса Кана (ісп.: Alonso Cano de Almansa; 19 сакавіка 1601, Гранада — 3 верасня 1667, Гранада) — іспанскі мастак і скульптар.
Біяграфія
Сын скульптара і архітэктара Мігеля Кана Пачэка, яго маці Марыя Альманса Пачэка выкладала малюнак. У 1614 годзе пераехаў у Севілью, дзе вучыўся жывапісу ў Франсіска Пачэка, настаўніка Веласкеса, а скульптуры — у Хуана Марцінеса Мантаньеса. Сябраваў з Веласкесам. Першае вядомае палатно — партрэт святога Франсіска Борджа — адносіцца да 1624 года. У 1629 годзе стварыў сваю самую вялікую працу — алтарны абраз царквы Санта Марыя дэ Лебрыха ў Севільі. У 1638 годзе перабраўся ў Мадрыд, быў блізкі да графа-герцага дэ Аліварэсу.
У 1644 годзе быў абвінавачаны ў забойстве жонкі, зняволены ў турму, падвяргаўся катаванням, але здолеў даказаць сваю невінаватасць. Пераехаў у Валенсію з намерам пайсці ў манастыр. У 1652 годзе вярнуўся ў родны горад, дзе, пры садзейнічанні караля Філіпа IV, стаў эканомам кафедральнага сабора. Упрыгожыў яго галоўную капліцу і быў прызначаны галоўным жывапісцам сабора, але неўзабаве памёр. Пахаваны ў крыпце кафедральнага сабора Гранады.
Жывапіс Алонса Кана ўяўляе сабой сінтэз маньерызму і барока, у ім моцна выяўлены італьянскі ўплыў.
Сярод выдатных вучняў Кано скульптар Педра дэ Мена.
Зноскі
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- 1 2 3 https://www.oxfordreference.com/view/10.1093/oi/authority.20110803095546435
- 1 2 http://vocab.getty.edu/page/ulan/500115519
- ↑ Нацыянальная бібліятэка Іспаніі — 1711. Праверана 1 кастрычніка 2017.
- ↑ Alonso Cano // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=34617 Праверана 5 чэрвеня 2023.
- ↑ https://www.museodelprado.es/en/the-collection/artist/cano-alonso/850ee711-716e-4a02-8bda-cb0f3ed3b752