Алехандра Гансалес Іньярыту | |
---|---|
ісп.: Alejandro González Iñárritu | |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1963[1][2][…] (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, кампазітар, мантажор |
Кар’ера | 1986 — наш час |
Узнагароды |
AACTA International Award for Best Direction[d] (31 студзеня 2015) Directors Guild of America Award for Outstanding Directing – Feature Film[d] (7 лютага 2015) Dallas-Fort Worth Film Critics Association Award for Best Director[d] (2014) Dallas-Fort Worth Film Critics Association Award for Best Director[d] (2015) ганаровы доктар Нацыянальнага аўтаномнага ўніверсітэта Мексікі[d] (2019) |
IMDb | ID 0327944 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алеха́ндра Ганса́лес Інья́рыту (ісп.: Alejandro González Iñárritu, нар. 15 жніўня 1963) — мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, кампазітар і мантажор, уладальнік мноства ўзнагарод, у тым ліку чатырох прэмій «Оскар» за пастаноўку, прадзюсаванне і напісанне сцэнарыя да фільма «Бёрдмэн» (2014) і пастаноўку фільма «Выжылы» (2015).
Біяграфія
Алехандра Гансалес Іньярыту нарадзіўся 15 жніўня 1963 года ў Мехіка. У 1984 годзе ён пачаў кар’еру дыск-жакея на папулярнай мексіканскай рок-радыёстанцыі WFM, дзе неўзабаве стаў прадзюсарам музычных перадач.
У 1987 годзе Іньярыту ўзначаліў тэлевізійнае шоу Magia Gigital. З 1988 па 1990 гады быў прадзюсарам шасці поўнаметражных мастацкіх фільмаў. У 1990 годзе Алехандра быў прызначаны мастацкім кіраўніком найбуйнейшай у Мексіцы тэлекампаніі Televisa, а ў 1991 годзе стварыў прадзюсарскую кампанію Zeta Film. У гэты ж час ён вывучае мастацтва рэжысуры, здымае рэкламныя ролікі.
У 1995 годзе Іньярыту зняў свой дэбютны тэлевізійны сярэднеметражны трылер «За грашыма» (ісп.: Detrás del Dinero) з удзелам Мігеля Базэ.
Поўнаметражны дэбют Алехандра па сцэнарыі Гільерма Арыягі «Сука каханне» прыносіць рэжысёру намінацыі на прэстыжных кінафестывалях і міжнародную славу.
Зняўшы рэкламны ролік для BMW і прыняўшы ўдзел у міжнародным праекце «11 верасня», Іньярыту здымае новы фільм «21 грам» — стылістычны працяг фільма «Сука каханне» з Шонам Пенам, Бенісіа Дэль Тора і Наомі Уотс у галоўных ролях.
У 2006 годзе рэжысёр зняў драму «Вавілон» з Брэдам Пітам і Кейт Бланшэт у галоўных ролях. Стужка атрымала «Залаты глобус» як найлепшы драматычны фільм 2006 года.
«Сука каханне», «21 грам» і «Вавілон» уяўляюць сабой трылогію Іньярыту і Арыягі пра смерць.
Фільмаграфія
- 1996 — Дэвіз / Timbre, El (кароткаметражны)
- 2000 — Сука каханне / Amores perros
- 2001 — Найманне: Парахавая бочка / The Hire: Powder Keg (кароткаметражны)
- 2002 — 11 верасня (эпізод «Мексіка») / 11’09’’01 — September 11 (segment Mexico)
- 2003 — 21 грам / 21 Gramos
- 2006 — Вавілон / Babel
- 2007 — У кожнага сваё кіно / Chacun son cinéma — эпізод «Ганна»
- 2010 — Б'юціфул / Biutiful
- 2014 — Бёрдмэн / Birdman
- 2015 — Выжылы / The Revenant
Зноскі
- ↑ Alejandro González Iñarritu // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alejandro González Iñárritu // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алехандра Гансалес Іньярыту