Алеся | |
---|---|
Алеся | |
| |
Жанр | опера |
Заснаваны на | аднайменнай п'есе Е. Троіцкага[1] |
Аўтар | лібрэта П. Броўкі і Я. Рамановіча |
Кампазітар | Я. К. Цікоцкі |
Дырыжор | Пятрусь Броўка і Яўген Сцяпанавіч Рамановіч |
Рэжысёр | Б. А. Пакроўскі |
Акцёры |
З. І. Бабій Л. П. Александроўская Л. І. Галушкіна К. М. Галкоўскі[2] |
Краіна | БССР |
Год | 1944 |
Пастаноўкі | 24 снежня 1944, 8 лістапада 1947, 24 красавіка 1949, 7 лютага 1952, 14 красавіка 1967 |
«Алеся» (Дзяўчына з Палесся) — опера кампазітара Яўгена Цікоцкага, упершыню пастаўленая ў снежні 1944 года ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі[2] рэжысёрам-пастаноўшчыкам Барысам Пакроўскім.
Гісторыя стварэння
Я. К. Цікоцкі пачаў пісаць оперу ў 1942 годзе ў Маскве, дзе ён удзельнічаў у арганізацыі канцэрта майстроў мастацтваў Беларусі. Ужо ў другой палове 1943 яна была начарна завершана. Вядома, і лібрэта, і музычная драматургія мелі патрэбу ў дапрацоўцы. Яна вялася нават пасля таго, як была ажыццёўлена першая пастаноўка. Больш за 10 гадоў аўтары і тэатр працягвалі паляпшаць спектакль. Опера перажыла 5 рэдакцый[3].
Пастаноўкі
Кампазітар неаднаразова вяртаўся да свайго сачынення, дамагаючыся большай абагульненасці і цэласці. Ён перапрацаваў драматургію, увёў новыя персанажы і выключыў некаторыя старыя. Опера была пастаўлена ў розных рэдакцыях 4 разы і яшчэ ў адной пастаноўцы быў выкарыстаны яе музычны матэрыял[4][5]:
- 1-ая рэдакцыя (Алеся) — прэм’ера 24 снежня 1944. 4 дзеі, 5 карцін, лібрэта П. Броўкі. Дырыжор М. Э. Шнейдэрман, рэжысёр Б. Пакроўскі, мастак С. Нікалаеў[5].
- 2-ая рэдакцыя (Алеся) — прэм’ера 8 лістапада 1947. Дырыжор А. Брон, пастаноўшчык Б. Мардвінаў, балетмайстар С. Дрэчын, мастак С. Нікалаеў[5].
- 3-ая рэдакцыя (Алеся) — прэм’ера 24 красавіка 1949. Дырыжор У. Пірадаў, пастаноўшчык Б. Мардвінаў, балетмайстар С. Дрэчын, мастак С. Нікалаеў[5].
- 4-ая рэдакцыя (Дзяўчына з Палесся) — прэм’ера 7 лютага 1952. 4 дзеі, 5 карцін, часткова на музычным матэрыяле оперы «Алеся». Лібрэта П. Броўкі, Я. Рамановіча. Дырыжор Л. Любімаў, рэжысёры Л. Александроўская, М. Дамброўскі і А. Маралеў, мастакі С. Нікалаеў, М. Блішч, І. І Пешкур і У. Кульваноўскі[5].
- 5-ая рэдакцыя (Алеся) — прэм’ера 14 красавіка 1967. 2 часткі, 8 карцін. Лібрэта П. Броўкі, Я. Рамановіча. Дырыжор Г. Дугашаў, рэжысёр-пастаноўшчык Д. Смоліч, хормайстар А. Кагадзееў, мастак Я. Чамадураў[5].
Усе пастаноўкі адбываліся на сцэне Беларускага тэатра оперы і балета.
Сюжэт
У аснове сюжэту ляжаць адносіны двух закаханых Сяргея і Алесі на фоне партызанскай барацьбы ў час Вялікай Айчыннай вайны[4].
Акцёры
- Сяргей — З. І. Бабій (першы выканаўца), М. Ф. Галкоўскі
- Алеся — Л. П. Александроўская (першая выканаўца), Р. В. Асіпенка Л. І. Галушкіна, С. Ю. Друкер, С. П. Данілюк, К. К. Кудрашова
- Апанас — І. Д. Сарокін, М. Дзянісаў, А. Д. Арсенка, М. Д. Ворвулеў[6], А. М. Саўчанка, А. М. Генералаў
- Даніла — В. М. Чарнабаеў, Л. Ф. Бражнік
- Марфачка — Т. М. Ніжнікава[7], В. М. Малькова, Д. З. Кроз[8], І. С. Шыкунова[9], Т. І. Шымко[10], Л. І. Златава[11]
- Агата — В. Ф. Валчанецкая
- Сёмка — І. М. Балоцін[12]
- Фон Шолен — А. М. Саўчанка, М. М. Сярдобаў[13]
Узнагароды і водгукі
Музыка спектакля ў 1968 годзе ўдастоена Дзяржаўнай прэміі БССР[5].
Як адзначала[3] музыказнавец Арыядна Ладыгіна, пляменніца Л. П. Александроўскай, «Музычная характарыстыка галоўнай гераіні оперы досыць разнапланавая і дынамічная, дазваляе выканаўцы раскрыць багатую гаму перажыванняў. Гераічны пачатак, які, безумоўна, дамінуе, не перашкаджае ў той жа час і пранікнёнай, мяккай лірыцы. Глыбока хвалююць, прама-ткі хапаюць за душу трагічныя інтанацыі арыі „Гора край наш агарнула“ ці песня Алесі „Чаго зоранькi, зоркi ясныя“».
Цікавыя факты
- Большасць артыстаў хору падчас першай пастаноўкі оперы былі апранутыя ва ўласныя касцюмы, у якіх яны партызанілі[3].
- Саламон Міхайлавіч Міхоэлс памёр у Мінску, куды ён прыехаў спецыяльна на прэм'еру спектакля «Канстанцін Заслонаў», намінаванага на Дзяржпрэмію і оперы «Алеся»[14][15]
Зноскі
- ↑ Национальный академический Большой театр оперы и балета Республики Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- 1 2 Е. Тикоцкий. Опера «Алеся» (фрагменты). Л. Галушкина, М. Галковский, В. Чернобаев, И. Сорокин, дир. Г. Дугашев (руск.)
- 1 2 3 Партер уж полон, ложи блещут…(недаступная спасылка) (руск.)
- 1 2 Опера Евгения Тикоцкого «Алеся» («Девушка из Полесья») Архівавана 13 мая 2012. (руск.)
- 1 2 3 4 5 6 7 Евгений Карлович Тикоцкий (1893—1970)(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Ворвулев Николай Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 125. — 737 с.
- ↑ Ніжнікава ў ролі Марфачкі
- ↑ КРОЗ ДОРА ЗАХАРАЎНА(недаступная спасылка)
- ↑ Шыкунова Ірына Сямёнаўна
- ↑ Шимко Т. И.
- ↑ Златова Л. И.
- ↑ Балоцін Ісідар Міхайлавіч(недаступная спасылка)
- ↑ Сердобов Николай Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 568. — 737 с.
- ↑ Всесильный Шах и мудрый Эскин (руск.)
- ↑ И ВЕЧНЫЙ ПЛАЧ ИЕРЕМИИ…