Алесь Чобат | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 жніўня 1959 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | эсэіст, публіцыст, пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Алесь Чобат (23 жніўня 1959, Скідзель, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, эсэіст.
Біяграфія
У 1981 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут у Мінску. Працаваў тэхнолагам, канструктарам ліцейных формаў, начальнікам КБ і вядучым канструктарам на заводах «Аўтамагнітол» і ВА «АзотС» у Гродна. Ад снежня 1989 да красавіка 1990 года — намеснікам старшыні Гродзенскай Рады БНФ «Адраджэньне» і каардынатар выбарчай кампаніі Рэгіянальнага блока «Саветы-1990» на выбарах у Вярхоўны Савет ХІІ склікання. Працаваў супрацоўнікам бюро прапаганды мастацкай літаратуры пры Саюзе пісьменнікаў БССР, рэпарцёрам і аглядальнікам тыднёвікаў «Перспектива», «Гродненские новости», «Гродненская неделя», навуковым супрацоўніка Музея Максіма Багдановіча ў Гародні.
Зімой 2013 года перанёс гематому правага вока, цалкам страціў зрок. Інвалід першай групы. Жыве ў Скідзелі.
Аўтар шэрагу кніг, шматлікіх гісторыка-псіхалагічных эсэ, апавяданняў, хронік і біяграфій. Належыць да Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1993) і Міжнароднага ПЕН-клуба (з 1995). Адзін з пачынальнікаў тэарэтычнай крэсалогіі. Перакладае з польскай мовы. Пераклаў на беларускую мову многія вершы Чэслава Мілаша.[1]
У 2017 годзе вакаліст гродзенскага гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў прэзентаваў сольны музычны альбом «Кароткая гісторыя Беларусі» з 25 песнямі на вершы Алеся Чобата. Назву альбому даў зборнік паэта 2014 года. Музыка працаваў над альбомам цягам двух гадоў.[2]
Бібліяграфія
- Год: вершы / Алесь Чобат. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. — 78, [1] с. — (Першая кніга паэта).
- Новая Галілея: Вершы / Алесь Чобат. — Мн.: Маст. лит., 1995. — 110 с.
- «Ты не самотны…» / Данута Бічэль, Алесь Чобат: Зб. вершаў. — Гродна: Абл. узбуйн. друк., 1997. — 78 с.
- Тутэйшая Сага: Зб. вершаў / Алесь Чобат. — Смоленск. — Гродна, 2000. — 133 с. — (Бібліятэка часопіса «Годы»).
- Зямля св. Лукі / Алесь Чобат. — Крынкі: Sokrates, 2002. — 211 с.
- Легенда пра чатырох мушкецёраў. — Крынкі, 2004.
- Край мой шчаслівы: кніга тысячы радкоў для дзяцей і для бацькоў / Алесь Чобат. — Мінск: Про Хрысто, 2007. — 71 с.
- Кароткая гісторыя Беларусі. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2014.
- На дзікай прэрыі над Контрай, Гаўяй і Шчарай. Кніга выбраных апавяданняў. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2014. — 188 с.
- Планета / Алесь Чобат; пад рэд. Д. Я. Бічэль. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2016. — 127 с.
Крыніцы
- ↑ Квінтэсэнцыя творчых пошукаў: у Гродне прэзентавалі новую кнігу Алеся Чобата . Hrodna.life (11 лістапада 2016). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Алесь Дзянісаў прэзентаваў сольны альбом «Кароткая гісторыя Беларусі» на вершы Алеся Чобата . Hrodna.life (2 чэрвеня 2017). Праверана 15 лютага 2024.