Алесь Наварыч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 лістапада 1960 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Алесь Наварыч (сапр. Аляксандр Іванавіч Трушко; нар. 2 лістапада 1960, вёска Відзібор, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі празаік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Відзіборскай сярэдняй школы працаваў цесляром у Столінскай вытворча-механізаванай калоне, затым лабарантам у роднай школе. У 1978—1980 гадах вучыўся на стаматалагічным факультэце Мінскага медыцынскага інстытута. У 1985 годзе скончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў у Скірмантаўскай сярэдняй школе Дзяржынскага раёна (1985—1986), Малюшыцкай — Карэліцкага раёна (1986—1987). З 1988 года — літрэдактар у часопісе «Вожык». З 1990 года быў метадыстам Рэспубліканскага цэнтра эстэтычнага выхавання. Пазней працаваў у часопісах «Бярозка», «Полымя», намеснікам галоўнага рэдактара ўстановы «Выдавецкі цэнтр БДУ», у часопісе «Маладосць», зноў у часопісе «Вожык» (да 2012 года).
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1988 года.
Творчасць
Першыя апавяданні апублікаваў у 1983 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Рабкова ноч» (1988) і «Ноч пацалункаў незалежнасці» (1989), гістарычнага рамана «Літоўскі воўк» (2005).
Прызнанне
- Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005) за раман «Літоўскі воўк»
Заўвагі
Літаратура
- Алесь Наварыч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.