Алесь Ляжневіч
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Іосіф Церабеж[1], Аляксандр Бяздольны, Алесь Бяздольны[1] і А. Бяздольны[1]
Дата нараджэння 30 лістапада 1890(1890-11-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 1937
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, сцэнарыст, тэатральны дзеяч
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у

Алесь Ляжневіч (Аляксандр Францавіч; псеўданімы: Алесь Бяздольны; Язэп Церабеж; ініцыялы: А. Ф.; 1890, вёска Сенцяняты, Свянцянскі павет, Віленская губерня, цяпер Смаргонскі раён Гродзенская вобласць — 1937) — беларускі драматург і тэатральны дзеяч.

Біяграфія

У 1914 годзе быў мабілізаваны ў царскую армію; ваяваў на Румынскім фронце. У 1917—1920 гадах у Адэсе ў Чырвонай Арміі, працаваў у абласным тэатры, быў акцёрам бежанскай суполкі «Беларускі гай». Вучыўся ў прыватнай тэатральнай школе. З 1920 г. у Мінску, акцёр БДТ-1, у 1921 — яго дырэктар. У 1922—1926 гадах у Маскве, дырэктар беларускай студыі Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва, затым працаваў інспектарам Наркамасветы БССР па справах мастацтва. Публікаваўся з 1924 года. Разам з Янкам Купалам і Цішкам Гартным уклаў анталогію «Беларускі дэкламатар Чырвоны Дудар» (1924).

Член РКП(б) з 1919 года. У 1924 годзе падчас партыйнай чысткі быў выключаны з партыі з прычыны «адарванасці ад мас і палітычнай непісьменнасці».

З кастрычніка 1927 года кансультант, асістэнт рэжысёра на кінафабрыцы «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе.

Арыштаваны АДПУ СССР 20.7.1930 г. у Ленінградзе па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 пастановай Калегіі АДПУ СССР сасланы на 5 гадоў у Пашахонне-Валадарск (Яраслаўская вобласць). Арыштаваны паўторна ў 1937 годзе. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.11.1957 года.

Творы

  • Новыя ўсходы: П’еса ў 6-ці актах. Мн., 1927;
  • Таміла: Меладрама ў 5-ці дзеях. Мн., 1927;
  • З дымам-пажарам: Рэвалюцыйная п’еса ў 3-х дзеях. Мн., 1928;
  • Сялянскі тэатр: Дарады ў пытаннях тэатральнай тэхнікі і методы пастаноўкі п’ес сялянскімі і гарадскімі клубнымі драмгурткамі. Мн., 1928.

Зноскі

  1. 1 2 3 Беларусь у асобах і падзеях Праверана 22 студзеня 2024.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.