Алесь Корнеў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 сакавіка 2022 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Беларуская ССР → Беларусь |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | 14 красавіка 1962 года |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Але́сь Касья́навіч Ко́рнеў (30 лістапада 1935, Магілёў, БССР — 27 сакавіка 2022[1], Баранавічы, Беларусь) — беларускі паэт, лекар.
Біяграфія
Пасля вайны сям’я пераехала з Магілёва ў Ястрамбель. Скончыў у 1955 годзе сярэднюю школу ў Малахоўцы Баранавіцкага раёна, у 1960 годзе Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Па прафесіі дэрматолаг.
Працаваў доктарам у Мазыры, скура-венералагічным дыспансеры ў Баранавічах. Дэбютаваў 14 красавіка 1962 года ў Баранавіцкай газеце «Чырвоная звязда» вершам «Мы вечарам крочым па горадзе». З 1993 года — інвалід II групы.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Акрамя паэзіі займаўся маляваннем, разьбярствам па дрэве і скульптурай з пяску.
Творчасць
Няма свабоды ў выбары прываб, Але ў натхненні я — свабодны… раб. |
Паэтычны свет Алеся Корнева напоўніцу раскрыецца ў яго вершах і паэмах. Вершы друкаваліся ў мясцовай і ў цэнтральнай прэсе: «Полымя», «Маладосць», «Літаратура і мастацтва», «Акно», у літаратурным альманаху горада Баранавічы «Святліца», «Гоман», «Дыялог».
Паэт у паэме «Як песня, год мінае» паказаў шматфарбны вобраз роднай прыроды і жыццё на працягу народнага каляндарнага года, адносіны да наваколля, да бацькоў і сяброў, да жанчын і, наогул, да ўсяго, чым жыве краіна. У зборніку «Крыжы зямелькі нашае» філасофскі разважае над лёсам сыноў і дачок Беларусі, Бацькаўшчынай, Радзімай і часам ад Рагнеды да Васіля Быкава. Лірычныя героі паэмы «Жаночыя напевы» поўныя гамару і аптымізму.
Мы ўсе — сярод жывое зелені |
Кнігапіс
- Алесь Корнеў. Бібліяграфічны спіс літаратуры. «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада Баранавічы»
- «Услед за ластаўкай» — 2001 г.,108 старонак, выдана творчым згуртаваннем «Святліца», г. Баранавічы.
- «Грае раніца зару» — 2002 г., 84 ст. выдана творчым згуртаваннем «Святліца», г. Баранавічы
- «Нязгаслыя яскі» — 2003 г., 80 ст. выдана творчым згуртаваннем «Святліца», г. Баранавічы
- «Праз міфы і казкі» — 2004 г., 100 ст., выдана кампаніяй «Дело», г. Баранавічы
- Жаночыя напевы / Рэдактар: Іван Лагвіновіч. — Баранавічы: «Рыцар Свабоды», 2004. — 56 с. — 250 экз.
- Крыжы зямелькі нашае / Рэдактар: Іван Лагвіновіч. — Баранавічы: «Рыцар Свабоды», 2004. — 112 с. — 299 экз.
- «Вішнёвы прысмак» — 2004 г., 92 ст. выдана грамадскім аб’яднаннем «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны», г. Баранавічы
- «Адгалоскі» — 2005 г., 112 ст., выдана творчым згуртваннем «Святліца», г. Баранавічы
- «Алесь Корнеў на пэндзліку Марка Шагала» — 2005 г., 52 ст. выдана грамадскім аб’яднаннем «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны», г. Баранавічы
- «Любите, женщины» — 2007 г., 88 ст. выдана выдавецтвам «Стрынго» г. Мінск
- «Пад зоркай Мілавіцай» — 2008 г., 120 ст., выдана выдавецтвам «Зоркі Гор», г. Мінск
- Алесь Корнеў. Мяне ацэньваеш, хаця… Новая Мыш. // Жырандоля : літаратурна-мастацкі часопіс. — студзень 2009. — № 2. — С. 75—76.
- «Неўтаймоўны сексафон» — 2009 г., 80 ст.выдана выдавецтвам «Ковчег» г. Мінск
- Мядовы полюс / Рэдактар: Іван Лагвіновіч. — Брэст: «Альтернатива», 2010. — 120 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-521-166-3.
- Як песня, год мінае: сентыментальная паэма / Рэдактар: Іван Лагвіновіч. — Брэст: «Альтернатива», 2010. — 288 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-521-172-4.
- Алесь Корнеў. *** Мае гады. *** Пад воблакі. *** Маці з храма. *** Памяць // Жырандоля : літаратурна-мастацкі часопіс. — студзень 2010. — № 3. — С. 59—61.
- «Спарышы для душы» — 2012 г., 230 ст., выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
- «Крыжы зямелькі роднае» — 1212 г., 368 ст., выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
- «Узвівайся, што стрыж, мінівершык-спарыш» — 2014 г., 250 ст. выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
- «Валошкавы край» — 2013 г., 310 ст., выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
- «Першая Сусветная вайна ў маім радзімым краі» — 2014 г., 30ст, выдана ў салоне г. Баранавічы (падарункавае выданне)
- «Карані і карэньчыкі» — 2015 г., 196 ст., выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
- «Хмаркі і аблокі радзімай старонкі» — 2015 г., 178 ст. выдана выдавецтвам «Ковчег» г. Мінск
- «На крыльях дней моих» — 2015 г., 196 ст. выдана выдавецтвам «Ковчег» г. Мінск
- «Стих и я» — 2015 г., 160 ст. выдана выдавецтвам «Ковчег» г. Мінск
- «Крышку трэсак з гумарэсак» — 2016 г., 160 ст. выдана выдавецтвам «Фенікс» г. Баранавічы
- «Мы з-пад Новай Мышы», вершаваны лірычны раман — 2017 г., 210 ст., выдавецтва «Фенікс» г. Баранавічы
- «Баранавіцкая аперацыя ў Першай сусветнай вайне» −2017 г., 80 ст. выдавецтва «Фенікс» Г. Баранавічы
- «Ад вёскі Флар’янава да Паўлінава» — 2018 г., 38 ст. выдавец А. Г. Хахол, г. Баранавічі
- «На крылах страснае душы» — 2018 г., 40 ст. — выдавецтва «Каўчэг», г. Мінск
- «Барановичы — мой город любимый» — 2018 г., 275 ст. издательство «Ковчег» г. Мнск
- «Курлы курлы курлы» — вершаваны лірычны раман — 2019 г., 494 ст.выдавецтва «Каўчэг» г. Мінск
- «Максім і Галя» — паэма, 2020 г., 80 ст., выдавецтва «Каўчэг» г. Мінск
- «Бяда ат намагання свабоднага кахання» - лірычная, празаічна-вершаваная аповесць, 2022 г., 91 ст., выдавецтва «Каўчэг» г. Мінск
Узнагароды
Лаўрэат літаратурнай Мядовай прэміі (2009) за зборнік вершаў «Неўтаймаваны саксафон»[3]. Лаўрэат літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама і абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2011) за зборнікі вершаў «Мядовы полюс» і «Як песня, год мінае»[4][5]. Грамата Баранавіцкага гарвыканкама за кнігу «Барановичи — мой город любимый» (2018).
Зноскі
- ↑ Памёр выбітны баранавіцкі паэт і лекар Алесь Корнеў, Intex-press, 28-03-2022
- ↑ Алесь Корнеў. Вершы. // Святліца. : літаратурны альманах / Рэдактар: Іван Лагвіновіч. — Баранавічы: творчае згуртаванне «Святліца», 2006. — С. 37—47.
- ↑ Віктар Сырыца.. Баранавіцкі паэт Алесь Корнеў атрымаў літаратурную Мядовую прэмію . Культура. Наша Ніва (20 студзеня 2010). Праверана 27 снежня 2013.
- ↑ Зоя Саракавік.. Алесь Корнеў стаў лаўрэатам абласной літаратурнай прэміі . Наш край (23 снежня 2011). Праверана 27 снежня 2013.
- ↑ Літаратурная абласная прэмія імя У. Калесніка 2007-2021 гг. 2011. ПАЭЗІЯ А. Корнеў «Мядовы полюс», «Як песня, год мінае» : сентыментальная паэма;
Спасылкі
- Паэт Алесь Корнеў чытае вершы ў Завоссі (сядзіба-музей Адама Міцкевіча). 14.06.2009г.
- Паэт Алесь Корнеў чытае вершы. 08.01.2011г. Беларуская культура г. Баранавічы.