Алесь Змагар | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Аляксандр Хведаравіч Яцэвіч |
Псеўданімы | А. Валошка, |
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1995 |
Месца смерці | |
Жонка | Валя |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік, драматург, перакладчык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Алесь Змага́р (сапр.: Аляксандр Хведаравіч Яцэвіч; 1 кастрычніка 1903, в. Цароўка, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер вёска Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 1995, Фларыда, ЗША) — беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык.
Біяграфія
Брат (па маці) пісьменніка Янкі Золака (А. Даніловіча). Пасля сканчэння народнай школы ў 1914 прадоўжыў вучобу ў Слуцкай класічнай гімназіі. Друкаваў вершы ў гімназічным часопісе «Прамень».
У лістападзе 1920 разам з бацькам удзельнічаў у Слуцкім паўстанні, за што бацька быў расстраляны бальшавікамі, а сам Змагар асуджаны на 2 гады зняволення. Уцёк з месца зняволення. Прыехаў у Менск. Дзякуючы дапамозе пісьменніка Р. Мурашкі Змагару ўдалося пазбегнуць пераследу ўладаў.
У 1925—30 вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні МВПІ. Пасля сканчэння вучобы настаўнічаў на станцыі Радашковічы.
У часы нямецкай акупацыі працаваў журналістам у рэдакцыі «Беларускай газеты». Потым настаўнічаў, быў інспектарам беларускіх школ у Радашковіцкім, Лідскім, Шчучынскім паветах. Як паэт і публіцыст актыўна выступаў на старонках друку. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса (27.6.1944, Мінск).
У 1944 годзе выехаў з Беларусі. Жыў у Аўстрыі, дзе браў удзел у арганізацыі беларускіх школ.
З 1949 года ў Францыі, уваходзіць у склад Рады БНР[1], выконвае абавязкі першага сакратара Рады БНР, кіраўніка французскай секцыі Рады.[2] Узначальваў эмігранцкую арганізацыю «Беларускі вызвольны рух»; удзельнічаў у выданні часопіса «Баявая ўскалось» і «За волю». У 1956 эміграваў у ЗША. Жыў у Кліўлендзе, дзе выдаваў газету «Незалежная Беларусь». Быў старшынёй Галоўнай управы Беларускага вызвольнага руху. Апошнія гады правёў у Фларыдзе.
Творы
Кнігі
- Вызвольныя шляхі = The paths of liberation. — Кліўленд: выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1965. — 63 с.
- Да згоды: Вершы = To an agreement: Byelorussian Verses. — Кліўленд: выдавецтва Літаратурнай Сустані «Баявая Ўскалось», 1962. — 64 с.
- Да згоды: Вершы. [Выд. 2]. — Кліўленд: выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1962. — 63 с.
- Дзень Маці: П'еска. — Кліўленд, 1964. — 5 с.
- Змагарны шлях. — [Кліўленд, 1962]. — 3 с.[3]
- Лесавіка: Апавяданьні. — Клевэланд: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1973. — 65 с.
- Мае ўспаміны. — ЗША: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1985. — 128 с.
- Рэпка: Казачны абразок. — Лінц, 1946. — 19 с.
- Случчакі: Апавяданьне. — Зальцбург, Аўстрыя: выданьне аўтара, 1947. — 24 с.
- Случчына ў вагні: Раман у 4-х квадрах = Sluchchyna in Fire: Anovel. Частка (квадра) 1. Край дзіваў, сьпеваў і красы: 1 st Part. St. Petersburg. — Флёрыда, З. Ш. А.: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху 1986. — 366 с.
- Случчына ў вагні: Раман у 4-х квадрах = Sluchchyna in Fire: Anovel. Частка (квадра) 2. Незалежнасьць = Independence. — Флёрыда, З. Ш. А.: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху 1988. — 398 с.
- Случчына ў вагні: Раман у 4-х квадрах = Sluchchyna in Fire: Anovel. Частка (квадра) 3. Да зброі = With Arm. — Флёрыда, З. Ш. А.: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху 1986. — 338 с.
- Случчына ў вагні: Раман у 4-х квадрах = Sluchchyna in Fire: Anovel. Частка (квадра) 4. Пад сьцягам Пагоні. — Флёрыда, З. Ш. А.: Выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху 1986. — 346 с.
Публікацыі
- Блаславі, матуля! // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1962. — № 4. — сьнежань. — С. 28—30.
- Вершы // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1960. — № 1. — С. 23—28; 1960. — № 2. — чэрвень. — С. 27.
- Вершы // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1965. — № 7. — С. 30.
- Два вершы // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1979. — № 23. — С. 5.
- І было ўвосень / А. Валошка // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1961. — № 2. — сьнежань. — С. 13
- Лесавікі // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1961. — № 2. — чэрвень. — С. 21—26, 28.
- Мітрапаліт Андрэй і вуніяты / А. Яцэвіч // Беларускі Голас. — 1982. — № 305. — С. 3.
- Над магілай // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1964. — № 6. — С. 26.
- На лекцыі беларускае літаратуры ў БДУ ў 1929 годзе // Моладзь. — 1952. — № 27. — С. 3—5.
- Папугай // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1963. — № 5. — С. 20.
- Песьня // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1965. — № 8. — С. 33.
- Смуткам плешчуць хвалі // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1962. — № 4. — сьнежань. — С. 11.
- То быў млаўны дваццаты год // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1961. — № 2. — сьнежань. — С. 19.
- Харватка // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1967—1968. — № 10—11ю — сьнежань—сакавік. — С. 14.
- Янг Пунг // Беларуская думка [Саўт-Рывер—Нью-Ёрк]. — 1979. — № 23. — С. 19.
Песні на вершы Алеся Змагара
Бард Андрэй Мельнікаў частку песень альбома "Песьні выгнаньня" напісаў на вершы Алеся Змагара.
Зноскі
- ↑ Змагар Алесь (Яцэвіч Аляксандр)(недаступная спасылка)
- ↑ Алесь Змагар. Мой жыцьцяпіс
- ↑ П'еса-мантаж
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Алесь Змагар. Мой жыцьцяпіс // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью-Ёрк, 1999. С. 201-213. // на pawet.net
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.