Алена Фёдараўна Кірэева | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Маці | Марыя Іосіфаўна Ткачук |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Алена Фёдараўна Кірэева (нар. 9 сакавіка 1963, Мінск) — беларуская эканаміст, спецыяліст у галіне падатковай палітыкі. Доктар эканамічных навук (2004), дацэнт (2006).
Біяграфія
Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Фінансы і крэдыт», 1985), Вільнюскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1992).
Працавала ў Мінскім фінансава-эканамічным тэхнікуме; Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1993; факультэт фінансаў і банкаўскай справы, кафедра падаткаў і падаткаабкладання, прафесар, загадчык кафедры, першы прарэктар).
Навуковыя інтарэсы: удасканаленне нацыянальнай падатковай сістэмы; міжнароднае падаткаабкладанне.
Узнагароды
Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008), знак «Выдатнік адукацыі» (2009), медаль Францыска Скарыны (2019) і інш.
Бібліяграфія
- Налоговые пространства в условиях экономической интеграции: теория, методология и практика : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.10 : защищена 21.05.2004 : утверждена 22.12.2004 / Киреева Елена Федоровна. — Минск, 2004.
Зноскі
Літаратура
- Киреева Елена Федоровна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С.
- Киреева Елена Федоровна // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. ― Минск, 2008. ― С. 52—53.