Алена Леўчанка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзілася |
30 красавіка 1983 (40 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Альма-матар | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 194 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 86 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтравы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Школа | РВАР (Мінск) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каледж | Заходняя Віргінія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Драфт ВНБА | не выбрана, 2006 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Алена Сцяпанаўна Леўчанка (нар. 30 красавіка 1983, Гомель) — беларуская баскетбалістка, выступала на пазіцыі цэнтравой.
Біяграфія
Нарадзілася 30 красавіка 1983 года ў Гомелі. Баскетболам пачала займацца ў гомельскай СДЮШАР-9. Першы трэнер — Віктар Арлоў. Пасля вучылася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску. На чэмпіянаце Еўропы сярод кадэтак 1999 года, на якім яна была прызнана найлепшай цэнтравой, Алену заўважыла скаўт Аукша Харыс і запрасіла на вучобу ў Амерыку. У 2000 годзе Алена паехала вучыцца ў баскетбольны каледж у ЗША. Пасля каледжа скончыла ўніверсітэт Заходняй Вірджыніі па спецыяльнасці міжнародныя адносіны. Стала першай беларускай у гісторыі, якая згуляла ў жаночай NBA. Выступала за клуб «Шарлот». Пасля 6 гадоў, праведзеных у Амерыцы, вярнулася на радзіму. У 2010 годзе ў складзе Атланты Дрым згуляла ў фінале WNBA.
Затым гуляла ў чэмпіянатах Кітая, Турцыі і іншых краін. Пасля амаль 2-гадовага перапынку ў спартыўнай кар’еры ў студзені 2021 года падпісала кантракт з грэчаскім «Панатынаікасам», у складзе якога стала чэмпіёнкай краіны[1].
Выступала за зборную Беларусі па баскетболе з 2001 года. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіянатаў свету 2010 і 2014, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013 і 2015.
Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры пераехала ў ЗША.
Грамадска-палітычная дзейнасць
18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[2].
Была сярод атлетаў, што заявілі аб стварэнні Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі[3] ў верасні 2020 года, удзельнічала ў пратэстах, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзення паўторных выбараў, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікам і пастаянна хадзіла на нядзельныя маршы[4]. 30 верасня 2020 года Ленінскі суд г. Мінска асудзіў Алену Леўчанка на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «актыўны ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці» 23 жніўня, на якім «публічна выказвала патрабаванні правядзення сумленных выбараў» і «ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама ў мэтах публічнага выказвання свайго патрабавання правядзення сумленных выбараў у Рэспубліцы Беларусь» (27 верасня)[5].
Спартыўныя дасягненні
- Чацвёртае месца Сусветных юнацкіх гульняў (Масква): 1998
- Найлепшая цэнтравая чэмпіяната Еўропы сярод кадэтак: 1999
- Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (прызнана самай карыснай баскетбалісткай лігі): 2000
- Увайшла ў дзясятку лепшых гульцоў каледжаў ЗША па версіі KODAK: 2002
- Увайшла ў дзясятку лепшых гульцоў каледжаў ЗША па версіі KODAK: 2003
- Чэмпіёнка Літвы: 2007
- Чэмпіёнка Расіі: 2009, 2012
- Уладальніца Кубка Расіі: 2009, 2012
- Бронзавы прызёр Еўралігі: 2008, 2009, 2012
- Сярэбраны прызёр Кубка Расіі: 2008
- Бронзавы прызёр чэмпіяната Расіі: 2008
- Бронзавы прызёр чэмпіяната Еўропы: 2007
- Фіналістка WNBA: 2010
- Чэмпіёнка Польшчы (прызнана MVP фінала): 2011
- Удзельніца матча ўсіх зорак Еўралігіі: 2011
- Найлепшая цэнтравая чэмпіяната свету: 2010
- Чэмпіёнка Грэцыі: 2021
Зноскі
- ↑ nn.by
- ↑ «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти Архівавана 20 жніўня 2020. (руск.)
- ↑ kp.by(недаступная спасылка)
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Калинина, Надежда. Баскетболистку Елену Левченко арестовали на 15 суток. Ее задержали в аэропорту (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (30 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 30 верасня 2020.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Алены Леўчанка Архівавана 22 сакавіка 2018.