Алена Кобец-Філімонава | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1932 ці 1932[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 чэрвеня 2013 ці 2013[1] |
Грамадзянства | |
Бацька | Рыгор Якаўлевіч Кобец |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | дзіцячая пісьменніца, перакладніца, даследніца кінамастацтва |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Алена Кобец-Філімонава (13 кастрычніка 1932, Круглае, Магілёўская вобласць — 15 чэрвеня 2013) — дзіцячая пісьменніца, перакладніца, даследніца беларускага кінамастацтва, грамадскі дзеяч.
Біяграфія
Нарадзілася 13 кастрычніка 1932 года ў Круглым у сям’і тэатральнага драматурга і сцэнарыста Рыгора Кобеца.
Пасля вызвалення Беларусі жыла ў Мінску, вучылася ў музычнай школе-дзесяцігодцы імя Л. Александроўскай. У 1954—1955 гадах займалася ў музычным вучылішчы пры кансерваторыі ў Ленінградзе. Працавала выкладніцай у музычных школах. У 1964—1966 гадах, у сувязі з камандзіроўкай мужа, жыла ў Грэцыі, вучылася ў Афінскай кансерваторыі, брала платныя ўрокі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965 года.
У 1969 годзе закончыла аддзяленне Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па класе фартэпіяна, у 1971 годзе — Вышэйшыя літаратурныя курсы пры літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Працавала рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм», у выдавецтве «Юнацтва». З лютага 1994 кіравала Мінскай гарадской асацыяцыяй ахвяр палітычных рэпрэсій, з верасня 1994 года некалькі гадоў была прэзідэнтам грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій»[2].
У 2002 годзе працавала над дакументальнымі аповедамі пра кінадраматургію свайго бацькі «Беларускія шванкі». Жыла ў Мінску, у канцы 2011 года пераехала ў Расію, дзе і памерла[3].
Памерла 15 чэрвеня 2013 года.
Творчасць
Пачынала пісаць на беларускай і рускай мовах. Выйшлі зборнікі вершаў «Казка пра месяц» (1963), «Залаты ручнік» (1972), «Лесной барабан» (1970), а таксама аповесць «Жаваранкі над Хатынню» (1977, рас. выданне 1973), зборнікі казак «Читайка и Гуляйка» (1963), «Семь художников» (1965), «Сказки старого Яниса» (1969), «Вянок дзівосаў» (1986), раман «Агні за перавалам» (1987).
У 1973 на сцэнарый пісьменніцы пастаўлены мультфільм «Вася Буслік і яго сябры». Укладальніца (у сааўтарстве) зборніка беларускай паэзіі «Земля с лазурными очами» (1979). У тым жа годзе выйшла кніга перакладаў навагрэчаскай паэзіі Яніса Рыцаса «Макронікас». Напісала кнігу нарысаў пра Грэцыю «В королевстве… но не сказочном» (1968).
У 1978 па матывах аповесці «Блакітны экспрэс» пастаўлены аднайменны спектакль. У 2001 на старонках часопіса «Полымя» былі надрукаваны ўспаміны пісьменніцы пра маленства — «На беразе Друці».
У 2004 годзе выдала аўтабіяграфічную кнігу-споведзь «Шлях да малітвы», у 2005 годзе — дакументальную аповесць «Распятая Хатынь»[4], у 2006 годзе — кнiгу пра Рыгора Кобеца «Калі ўцякала сонца»[3]. У 2007 годзе выступіла як укладальніца кнігі «Карельские Куропаты. 1937—1938», у 2009 годзе — як укладальніца «Выбраных твораў» Рыгора Кобеца[5].
Творы пісьменніцы перакладаліся на кіргізскую, літоўскую, нямецкую, рускую, татарскую і ўкраінскую мовы.
Зноскі
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ http://www.narb.by/rus/news/~year__m20=2017~page__m20=3~news__m20=362(недаступная+спасылка)
- 1 2 https://belisrael.info/?p=16667
- ↑ Таццяна Уласенка. Архіўная копія(недаступная спасылка). Новы час. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2011. Праверана 8 чэрвеня 2014. Абавязковыя параметры
- ↑ https://belisrael.info/?p=16885
Літаратура
- Кобец-Філімонава Алена Рыгораўна(недаступная спасылка) на сайце Магілёўскай абласной бібліятэкі
- Алена Кобец-Філімонава // Роднае слова. — Мн.: 2002. — № 10. — С. 49.
Спасылкі
- Пісьменніца Алена Кобец-Філімонава: У трагедыі Хатыні шмат у чым вінаватыя партызаны . БелаПАН. Праверана 10 студзеня 2012.(недаступная спасылка)