Алена Мікалаеўна Зубрылава
укр.: Олена Миколаївна Зубрилова
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя біятлон[1]
Нарадзілася 25 лютага 1973(1973-02-25) (51 год)
Грамадзянства
Рост 158 см
Вага 51 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алена Мікалаеўна Зубрылава (укр.: Олена Миколаївна Зубрилова; нар. 25 лютага 1973) — беларуская біятланістка ўкраінскага паходжання.

Біяграфія

Нарадзілася ў г. Шостка Сумскай вобласці. З 2002 года змяніла ўкраінскае грамадзянства на беларускае і выступала за нацыянальную зборную Беларусі. У 2006 годзе спыніла сваю кар’еру ў вялікім спорце.

Рост — 161 см, вага — 62 кг. Ваеннаслужачая, трохразовая чэмпіёнка і чатырохразовая ўладальніца срэбных медалёў сусветных форумаў. Лепшы вынік на Алімпійскіх гульнях — пятае месца ў эстафеце ў Нагана. Неаднаразова ўздымалася на п’едэстал чэмпіянатаў свету, Еўропы і Кубку свету. На канец сезону 2005 года Алена Зубрылава мае дваццаць перамог у этапах Кубку свету.

Палітычныя погляды

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].

Сям’я

Замужам, мае чатырохгадовую дачку Таню.

Зноскі

  1. Biathlon.com.ua — 2006. Праверана 27 мая 2022.
  2. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  3. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.