Алена Васілеўна Рынковіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 верасня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лістапада 2001 (78 гадоў) |
Грамадзянства | |
Тэатр | |
Узнагароды |
|
Алена Васілеўна Рынковіч (30 верасня 1923, в. Лысая Гара, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 21 лістапада 2001) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1968).
Біяграфія
Скончыла ў 1948 годзе студыю Беларускага тэатра імя Я. Купалы. З 1948 года працавала ў Нацыянальным тэатры імя Я. Купалы.
Творчасць
Выканаўца драматычных і характарных роляў. Творчасць адметная тонкім пранікненнем у сутнасць вобраза, мяккім гумарам і лірызмам. Шэраг яркіх роляў сыграла ў беларускім рэпертуары: Агата («Паўлінка» Я. Купалы), Мякішава («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Наташа, Лідзія Сямёнаўна, Клава («Выбачайце, калі ласка!», «Таблетку пад язык», «Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Марыя Фадзееўна («І змоўклі птушкі…» І. Шамякіна), Аня («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Марфа («Плач перапёлкі» паводле І. Чыгрынава), Маці («Парог» А. Дударава). Сярод роляў у класічнай і сучаснай драматургіі: Ганна Паўлаўна, Глафіра Фірсаўна, Людміла («Даходнае месца», «Апошняя ахвяра», «Позняе каханне» А. Астроўскага), Карпухіна («Дзядзечкаў сон» паводле Ф. Дастаеўскага), Любка Шаўцова («Маладая гвардыя» паводле А. Фадзеева), графіня Русільёнская («Канец — справе вянец» У. Шэкспіра).
Зноскі
Літаратура
- Коваль Г. Г. Рынковіч Алена Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).