Алекто́ — (стар.-грэч.: Ἀληκτώ, таксама Ἀλληκτώ — бязлітасная, непрымірымая, а таксама тая, што ніколі не адпачывае) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня помсты, адна з трох фурый ці зрыній — дочак Эрэба і Нюкты (або «дачка бясшлюбная Ночы», або нарадзілася ад кропель крыві, якія лінулі пры пакладанні Урана.[1]. Яе сёстры Мегера і Тысіфона. Яе заклікае Гера ў Вергілія[2].
Уплыў на сучасную культуру
- У гонар Алекто названы астэроід (465) Алекто, адкрыты ў 1901 годзе.
- Імя Алекто носіць адзін з жаночых персанажаў серыі кніг і фільмаў пра Гары Потэра Алекто Кэрау.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.