Алекc Хейлі | |
---|---|
англ.: Alexander Murray Palmer Haley | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Аляксандр Мюрэй Палмер Хейлі |
Дата нараджэння | 11 жніўня 1921[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 1992[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | ЗША |
Бацька | Simon Haley[d] |
Маці | Bertha George Haley[d][4] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік, гісторык, раманіст, генеалог, ваенны, біёграф, сцэнарыст |
Гады творчасці | 1960—1992 |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Аляксандр Мюрэй Палмер Хейлі (англ.: Alexander Murray Palmer Haley, 11 жніўня 1921, Ітака, штат Нью-Ёрк - 10 лютага 1992, Сіэтл, штат Вашынгтон) — амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Пуліцэраўскай прэміі за 1977.
Біяграфія
Хейлі нарадзіўся ў 1921 годзе ў Ітацы, штат Нью-Ёрк у сям'і выкладчыкаў. З 1939 па 1959 год служыў у Берагавой ахове, пасля чаго працаваў у часопісе Reader's Digest. Хейлі выступіў у ролі літаратурнага негра пры напісанні аўтабіяграфіі Малкольма Ікса, а таксама браў інтэрв'ю ў вядомых асоб для часопіса Playboy, сярод якіх былі джазавы музыкант Майлз Дэвіс і вядомы актывіст Марцін Лютэр Кінг.
У 1976 годзе Хейлі выдаў аўтабіяграфічны раман «Карані» (англ.: Roots: The Saga of an American Family), у якім прасачыў гісторыю сваёй сям'і на дзве сотні гадоў назад да афрыканскіх продкаў. Кніга карысталася вялікай папулярнасцю: яна была перакладзена на 37 моў, па ёй быў зняты міні-серыял, а ў 1977 за гэтую працу Хейлі быў удастоены спецыяльнай ўзнагароды Пулітцэраўскай прэміі.
Бібліяграфія
- 1965 — The Autobiography of Malcolm X, ISBN 0-345-35068-5
- 1976 — Roots: The Saga of an American Family («Карані»), ISBN 0-440-17464-3
- 1988 — A Different Kind of Christmas, ISBN 0-385-26043-1
- 1993 — Alex Haley’s Queen: The Story of an American Family, ISBN 0-330-33307-0
- 1998 — Mama Flora’s Family, ISBN 0-440-61409-0
Зноскі
- 1 2 Alex Haley // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Alex Palmer Haley // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.history.com/topics/black-history/alex-haley Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ geni.com — 2006.
- ↑ https://alacademia.org.ma/membre/%d8%a3%d9%84%d9%8a%d9%83%d8%b3-%d9%87%d8%a7%d9%84%d9%8a-2/ Праверана 3 студзеня 2023.
Спасылкі
- Біяграфія Алекса Хейлі Архівавана 24 верасня 2008. (англ.)