![]() Алексіс Санчэс | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Алексіс Алехандра Санчэс Санчэс | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
19 снежня 1988[1][2][…] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 168 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 62 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік, крайні атакуючы паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 70 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Але́ксіс Алеха́ндра Са́нчэс Са́нчэс (ісп.: Alexis Alejandro Sánchez Sánchez; нар. 19 снежня 1988, Такапілья, Чылі) — чылійскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Чылі.
Клубная кар’ера
Раннія гады
![](../I/Alexis_S%C3%A1nchez.jpg.webp)
Санчэс з’яўляецца выхаванцам чылійскага клуба «Кабрэлоа». Дэбютаваў за клуб у вельмі юным узросце і ўжо да 18 гадоў стаў важным іграком асновы і лічыўся адным з самых таленавітых ігракоў Паўднёвай Амерыкі.
«Удзінезэ»
У 2006 годзе ён быў набыты «Удзінезэ» за 3 мільёны долараў і адразу быў аддадзены ў арэнду клуба «Кола-Кола». Санчэс правёў за клуб амаль 50 матчаў і забіў 9 галоў. Наступны сезон ён правёў у аргенцінскім клубе «Рывер Плэйт». У 2008 годзе «Удзінезэ» не стаў аддаваць Санчэса ў арэнду, і ігрок паступова заваяваў месца ў аснове італьянскага клуба. Летам 2008 года хадзілі чуткі аб яго пераходзе ў «Манчэстэр Юнайтэд», дзе Санчэс павінен быў замяніць Крыштыяну Раналду ў выпадку пераходу апошняга ў «Рэал», але пераход Алексіса не адбыўся.
«Барселона»
21 ліпеня 2011 года быў набыты каталонскай «Барселонай», па словах прадстаўнікоў «Барселоны» за 26, а па словах прадстаўнікоў «Удзінезэ» за 43 млн еўра[3][4]. У новым клубе футбаліст абраў 9 нумар[5].
Алексіс, такім чынам, стаў першым чылійцам, які гуляў за «Барселону»[6]. У інтэрв’ю галоўны трэнер каталонцаў заявіў, што Санчэс яму спадабаўся тым, што можа згуляць на ўсіх трох атакуючых пазіцыях, ён паказвае інтэнсіўныя абарончыя навыкі[7].
Яго дэбютны сезон у «Барселоне» быў часткова азмрочаны кароткатэрміновымі траўмамі. Санчэс дэбютаваў 14 жніўня 2011 года ў матчы Суперкубка Іспаніі, аднак атрымаў траўму сцягна пасля барацьбы з Марселу[8]. Ужо праз два тыдні Санчэс вярнуўся ў асноўную групу ігракоў і выйшаў на замену ў матчы Суперкубка Еўропы, дзе «Барса» атрымала перамогу з лікам 2:0. У верасні Алексіс дэбютаваў у Ла Лізе і нават забіў гол у пераможным з лікам 5:0 матчы супраць «Вільярэала». Аднак праз тыдзень, 10 верасня 2011 года чыліец пакінуў пляцоўку на насілках пасля 30 хвілін матча ў супрацьстаянні з «Рэал Сасьедадам». Санчэс вярнуўся да гульняў 1 лістапада 2011 года ў выязным матчы супраць чэшскай «Вікторыі»[9]. 10 снежня 2011 года ён забіў гол у браму «Рэала» ў пераможным матчы (1:3).
14 лютага 2012 года Санчэс забіў свае першыя галы ў Лізе чэмпіёнаў, дзякуючы чаму «Барселона» атрымала перамогу з лікам 3:1 у матчы супраць «Баера».
10 лютага 2013 года Санчэс забіў свой першы гол у Ла Лізе 2012/13 у хатнім матчы супраць «Хетафэ», які скончыўся з лікам 6:1[10]. З лютага Санчэс забіў у матчах супраць «Дэпартыва», «Мальёркі», басконскага «Атлетыка», «Бетыса», мадрыдскага «Атлетыка» і «Эспаньёла» да канца сезона.
5 студзеня 2014 года нападнік аформіў свой першы хет-трык у складзе «Барселоны» ў пераможным з лікам 4:0 матчы супраць «Эльчэ»[11].
«Арсенал»
10 ліпеня 2014 года Санчэс падпісаў доўгатэрміновы кантракт з «Арсеналам», як паведамляецца, сума трансферу склала каля 30—35 млн фунтаў стэрлінгаў[12][13]. У складзе лонданскай каманды стаў адным з лідараў.
Улетку 2017 года нападніка планаваў набыць «Манчэстэр Сіці», з галоўным трэнерам якога Хасепам Гвардыёлам Санчэс працаваў у «Барселоне». Аднак «Арсенал» адмовіўся прадаваць іграка, і сезон 2017/18 ён пачаў у складзе лонданцаў.
«Манчэстэр Юнайтэд»
У студзені 2018 года ў абмен на Генрыха Мхітарана перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд»[14].
«Інтэрнацыянале» і «Марсель»
У жніўні 2019 года на правах арэнды далучыўся да італьянскага «Інтэрнацыянале»[15]. У жніўні 2020 года перайшоў у клуб на трывалай аснове, падпісаўшы трохгадовы кантракт[16]. У жніўні 2022 года кантракт з міланскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[17], і неўзабаве Санчэс далучыўся да французскага «Марселя». У жніўні 2023 года вярнуўся ў «Інтэрнацыянале»[18].
Міжнародная кар’ера
![](../I/Alexis_Sanchez_-_Spain_vs._Chile%252C_10th_September_2013.jpg.webp)
Санчэс дэбютаваў за зборную, калі яму яшчэ не было 18, і выклікаецца ў яе склад і дагэтуль. У 2010 годзе быў уключаны ў заяўку чылійцаў на чэмпіянат свету.
У 2015 годзе разам са сваёй зборнай стаў пераможцам хатняга Кубка Амерыкі, забіўшы вырашальны пенальці ў пасляматчавай серыі фінальнага матча супраць Аргенціны.
Дасягненні
«Кола-Кола»:
- Чэмпіён Чылі (2): апертура 2006, апертура 2007
«Рывер Плейт»:
- Чэмпіён Аргенціны: клаўсура 2008
«Барселона»:
- Чэмпіён Іспаніі: 2013
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2012
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (2): 2011, 2013
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2011
- Пераможца клубнага чэмпіяната свету: 2011
«Арсенал»:
- Уладальнік Кубка Англіі (2): 2015, 2017
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2014
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2021
- Уладальнік Кубка Італіі: 2022
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2021
Крыніцы
- ↑ http://www.fifa.com/fifa-tournaments/players-coaches/people=228627/index.html
- ↑ Alexis Sánchez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Санчес обошелся «Барсе» гораздо дороже, чем все думают. Чемпионат.com
- ↑ El Barça fitxa Alexis Sánchez(недаступная спасылка). Lloc web oficial del FC Barcelona
- ↑ Алексис Санчес выбрал себе номер в «Барселоне» Футбольные трансферы
- ↑ Barça sign Alexis Sánchez Архівавана 29 ліпеня 2012.. FC Barcelona
- ↑ Alexis Sanchez joins Barcelona from Udinese for £23m. BBC Sport
- ↑ Alexis Sanchez sidelined one week with injury. Barcaloco.com.
- ↑ Report: Viktoria Plzen v Barcelona(недаступная спасылка). Soccernet.espn.go.com
- ↑ Sanchez relieved to break goal drought. ESPN
- ↑ First hat trick for Alexis Sánchez. FC Barcelona.
- ↑ Alexis Sanchez agrees to join Arsenal. Arsenal.com.
- ↑ Alexis Sanchez: Barcelona forward signs for Arsenal. BBC Sport.
- ↑ «МЮ» объявил о трансфере Санчеса, «Арсенал» — Мхитаряна. by.tribuna.com
- ↑ «Интер» арендовал Санчеса у «МЮ». by.tribuna.com
- ↑ Санчес заключил с «Интером» контракт до 2023 года. Клуб подписал его бесплатно. by.tribuna.com
- ↑ «Интер» объявил о расторжении контракта с Алексисом Санчесом. football.by
- ↑ Алексис Санчес вернулся в "Интер" (руск.). football.by (26 жніўня 2023). Праверана 26 жніўня 2023.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алексіс Санчэс