Горад
Алейск
руск.: Алейск
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
52°30′ пн. ш. 82°47′ у. д.
Заснаваны
1913
Горад з
Плошча
43,87 км²
Вышыня цэнтра
170 м
Насельніцтва
28 525 [1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
38553
Паштовыя індэксы
658130 — 658149
Аўтамабільны код
22
Афіцыйны сайт
Алейск на карце Расіі ±
Алейск (Расія)
Алейск
Алейск (Алтайскі край)
Алейск

Алейск (руск.: Алейск) — горад1939)[2] у Расіі, у складзе Алейскага раёна Алтайскага края. Насельніцтва 28,7 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1913 годзе.

Горад размешчаны на ўсходняй ускраіне Прыобскага плато, на рацэ Алей (левы прыток ракі Об)[2], за 125 км на паўднёвы захад ад Барнаула. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −17,6 °C, ліпеня +20,3 °C. Гадавая сума ападкаў — 444 мм.

Алейск, размешчаны сярод буйных сельскагаспадарчых раёнаў, з’яўляецца цэнтрам перапрацоўчай прамысловасці. У горадзе дзейнічае поўны цыкл перапрацоўкі ўсёй сельгаспрадукцыі, вырабленай у краі. Буйнейшым прадпрыемствам горада з’яўляецца ААТ «Алейскзернопродукт», якое займаецца мукамольна-крупяной вытворчасцю, выпрацоўкай алею і камбікармоў. Таксама ёсць вытворчасць мясной і малочнай прадукцыі, цукровага пяску.

Вядомыя ўраджэнцы

Зноскі

  1. Территориальный орган Федеральной службы государственной статистики по Алтайскому краю.. Оценка численности постоянного населения по городам и районам Алтайского края на 1 января 2010 года. Праверана 16 июля 2010.(недаступная спасылка)
  2. 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 20. — 538 с. — 100 000 экз.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.