Алег Уладзіміравіч Хадыка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1942 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 чэрвеня 2021 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, рэстаўратар, педагог |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Алег Уладзіміравіч Хадыка (1 студзеня 1942, Мінск — 11 чэрвеня 2021, Мінск) — беларускі мастацтвазнаўца, рэстаўратар, педагог.
Біяграфія
Рос без бацькі. Скончыў у 1966 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута[1].
З 1964 года працаваў выкладчыкам архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. Трохі пазней стаў супрацоўнікам Міністэрства культуры, займаўся прыцягненнем новых кадраў у рэстаўрацыйную сферу Беларусі.
З 1975 года выкладаў на мастацкім факультэце Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута[1]. Быў выкладчыкам вядомага беларускага мастака Юрыя Несцярука. У 1981 годзе Алег Хадыка ўнёс уклад у адраджэнне беларускай батлейкі як жанру народнага тэатральнага мастацтва. Прапанаваў стварыць у Смаргонскай кальвінісцкай царкве Музей батлейкі. Яго вучні Алесь Лось і Яўгенія Ліс, студэнты графічнага факультэта БДТМІ, паспяхова рэалізавалі гэтую ідэю.
Алег Хадыка захапляўся мовай ідыш і далучаў да яе сваіх вучняў, у прыватнасці, Аляксандра Астравуха[2][3]. Уваходзіў у мастацкі савет, які зацвярджаў тэмы, эскізы і выкананне манументальна-дэкаратыўных твораў.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года[1].
Навуковая дзейнасць
Працуе ў галіне тэорыі мастацтва. Выступаў у рэспубліканскім і замежным друку. Асноўныя работы: артыкулы «Адхіленне ў мастацкай творчасці», «Форма і яе імя», «Мысленны эксперымент у мастацкім праектаванні», «Прыгоды на курорце С. Эйзенштэйна», «Аб жанры архітэктурных фантазій»[1].
Асноўныя працы
- Праект рэстаўрацыі замкавага комплексу ў гарадскім паселішчы Мір. Прапанаваў сістэму захавання аб’екта.
- Праект рэстаўрацыі інтэр’ерных роспісаў Свята-Петра-Паўлаўскага сабора.
- Праект рэстаўрацыі Камянецкай вежы
- Праект рэстаўрацыі Лідскага замка
Зноскі
- 1 2 3 4 5 Хадыка Алег Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
- ↑ http://mishpoha.org/n29/29a34.php
- ↑ https://belisrael.info/?p=28667
Літаратура
- Хадыка Алег Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
Спасылкі
- Хадыка Алег Уладзіміравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»