Алег Леанідавіч Качан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясніковіч |
||||||
Папярэднік | Аляксандр Грыгараў | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Шамко | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 кастрычніка 1967 (56 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Алег Леані́давіч Кача́н (3 кастрычніка 1967, Чэрвень, Мінская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2009—2012).
Біяграфія
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1967 года ў Чэрвені Мінскай вобласці.
У 1986 годзе скончыў Смілавіцкі саўгас-тэхнікум Дзяржаграпраму БССР, у 1992 годзе — Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Фізічнае выхаванне».
У 1992—1998 гадах працаваў трэнерам-выкладчыкам у дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах Мінскай вобласці.
У 1998—2002 гадах быў загадчыкам аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме Лагойскага райвыканкама Мінскай вобласці.
У 2002—2004 гадах працаваў намеснікам старшыні Лагойскага райвыканкама.
З 2004 па 2009 гады быў начальнікам упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінскага аблвыканкама.
З 26 чэрвеня 2009 года[1] па 28 кастрычніка 2012 года[2] быў Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Спасылкі
- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» Архівавана 11 лістапада 2011. (руск.)