Алег Гарнікевіч | |
---|---|
укр.: Олег Горникевич | |
Дата нараджэння | 17 лістапада 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 2020[2] (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, фармаколаг, выкладчык універсітэта, неўролаг |
Навуковая сфера | фармакалогія[3] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алег Гарнікевіч (17 лістапада 1926, Львоў — 26 мая 2020, Вена) — аўстрыйскі біяхімік, лаўрэат прэміі Вольфа па медыцыне 1979 года.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1926 годзе ў c. Сухаў (увайшло ў Львоў). У 1951 годзе атрымаў ступень доктара ў Венскім універсітэце, у тым жа годзе стаў супрацоўнікам альма-матар. Ён таксама цягам дваццаці гадоў быў старшынёй Інстытута біяхімічнай фармакалогіі. У 1967 годзе пачаў доўгае супрацоўніцтва з Універсітэтам Таронта ў Канадзе, а ў 1992 годзе стаў ганаровым прафесарам гэтай навучальнай установы.
Адным з яго асноўных дасягненняў было адкрыццё таго, што прычынай хваробы Паркінсана з’яўляецца дэфіцыт дафаміну ў галаўным мозгу. Таксама граў ключавую ролю ў развіцці тэрапіі гэтага захворвання левадопай.
Узнагароды і званні
- 1971: Член Леапальдзіны
- 1972: Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1979: Прэмія Вольфа па медыцыне сумесна з Роджэрам Сперы і Арвідам Карлсанам «за адкрыццё новага падыходу ў барацьбе з хваробай Паркінсона левадопай»
- 2008: Аўстрыйскі ганаровы знак «За навуку і мастацтва» першага класа
- 2010: Аўстрыйскі ганаровы знак «За навуку і мастацтва»
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
- 1 2 https://wien.orf.at/stories/3050579/
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.