Алег Праляскоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясніковіч |
||||||
Папярэднік | Уладзімір Русакевіч | ||||||
Пераемнік | Лілія Ананіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 кастрычніка 1963 (60 гадоў) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | ваенны | ||||||
Месца працы |
Але́г Віто́льдавіч Праляско́ўскі (нар. 1 кастрычніка 1963, Загорск (цяпер Сергіеў Пасад), РСФСР), беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1985 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча, у 1998 годзе — юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі, Узброеных сілах РБ.
Працаваў загадчыкам аддзела ў Службе бяспекі Прэзідэнта Беларусі, генеральным дырэктарам БелТА, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2003—2007), памочнікам прэзідэнта — начальнікам Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта (2007—2008), дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта (з 2008), міністр інфармацыі (з 2009).
Уваходзіць у кіраўніцтва грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].
Санкцыі ЕС
У рамках міжнародных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі пасля здушэння апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Алег Праляскоўскі стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спіса беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду[2]. У сваім рашэнні Еўрапейскі савет назваў Праляскоўскага «адной з асноўных крыніц і галасоў дзяржаўнай прапаганды і ідэалагічнай падтрымкі рэжыму. Яго павысілі да пасады міністра, і з таго часу ён працягваў актыўна прапагандаваць і падтрымліваць дзеянні рэжыму ў адносінах да дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці»[3].
Узнагароды і дасягненні
Прысвоены першы клас служачага дзяржаўнага апарату.
Сям’я
Жанаты. Мае дзвюх дачок.
Зноскі
- ↑ Алесь Дашчынскі. Вялікая кадравая пятніца . Палітыка. Радыё «Свабода». Праверана 10 верасня 2010.
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011).
- ↑ .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex, 2012
Спасылкі
- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (руск.)