Класічныя наканечнікі алебард

Алебарда (ням.: Hellebarde[1] ці ням.: Aalbarte, італ.: alabarda, фр.: hallebarde) — старадаўняя халодная колюча-рубячая дрэўкавая зброя, доўгая (да 2,5 м) плоская або гранёная дзіда з прымацаванай да яе сякерай або лязом у выглядзе маладзіка для сцягвання кавалерыстыаў з каня.

З’явілася ў Еўропе ў канцы XIII стагоддзя, у Вялікім Княстве Літоўскім ]], магчыма, у XV стагоддзя (упамінаецца з 1-й паловы XVI стагоддзя). Першапачаткова была ў ВКЛ зброяй наёмных пехацінцаў, для феадальнага апалчэння не характэрна. Алебарды 2-й паловы XVI стагоддзя знойдзены ў рацэ Нёман у горадзе Гродна і ў рацэ Піна ў Пінску. Алебарда XV стагоддзя зберагаецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

Да канца XIX стагоддзя — зброя парадных падраздзяленняў, а таксама палацавай і гарадской варты.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4. — С. 59.

Літаратура

  • Bashford, D. Evolution of arms and armour // The American Museum Journal. — 1915. — November. — S.
  • Dziewanowski, W. Zarys dziejów uzbrojenia w Polsce / Władysław Dziewanowski; z rys. St. Gepnera, E. Dziewanowskiej, K. Jodzewicza. — Warszawa: Główna Księgarnia Wojskowa, 1935. — XI, [1], 224 s.: il. —
  • Kwaśniewicz, W. 1000 słów o dawnej broni palnej / Włodzimierz Kwaśniewicz. — Warszawa: Wydaw. Min. Obrony Narodowej, 1987. — 208 s.: fot., rys. — ISBN 8311073503.
  • Żygulski, Z. Broń w dawnej Polsce: na tle uzbrojenia Europy i Bliskiego Wschodu / Zdzisław Żygulski jun. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1982. — 334, [3] s., XVI, [94] s. tabl. (w tym VIII kolor.): il. — ISBN 8301025158.
  • Алебарда // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Бохан, Ю. М. Алебарда // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1: А―К. — С. 26—27. — 496 с. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Бохан, Ю. М. Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV — канцы XVI ст. / Ю. М. Бохан; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 2008. — 448, [1] с., [4] л. каляр. іл. — ISBN 978-985-08-0956-8.
  • Бохан, Ю. М. Зброя Вялікага княства Літоўскага, 1385—1576 / Ю. Бохан. — Мн.: Беларусь, 2003. — 87, [1] с. — ISBN 985-01-0469-4.
  • Бохан, Ю. М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV — канца XVI ст. / Ю. М. Бохан; Ін-т гісторыі НАН Беларусі, Магілёўскае таварыства гуманітарных інтэлектуальных і культурных ініцыятыў «Брама». — Мн.: УП «Экаперспектыва», 2002. — 335, [1] с. — ISBN 985-469-012-1.
  • Ткачоў, М. А. Алебарда / М. А. Ткачоў // Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 32—33. — ISBN 5-85700-077-7.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.