Ала Канстанцінаўна Кабаковіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1943 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 1985 (41 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Міхась Тычына |
Дзеці | Ганна Мікалаеўна Кісліцына |
Род дзейнасці | літаратуразнаўца, літаратурная крытык, паэтка, перакладчыца, пісьменніца |
Месца працы | |
Альма-матар |
Ала Канстанцінаўна Кабаковіч, Кабаковіч-Тычына (7 сакавіка 1943, в. Гутава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 11 лютага 1985, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, паэтэса, перакладчык.
Біяграфія
Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла сярэднюю школу з залатым медалём. У 1959 г. паступіла на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ, якое скончыла ў 1964 годзе. Працавала рэдактарам літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё (196—1966). Скончыла аддзяленне перакладу Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага ў Маскве (1966—1971). У час вучобы была слухачкай славістычных курсаў пры Варшаўскім універсітэце, адзін год працавала рэдактарам і рэцэнзентам аддзела паэзіі часопіса «Дружба народов». З 1971 года малодшы, з 1981 — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук (1975). Адначасова працавала рэктарам Народнага універсітэта культуры Будтрэста № 1 у Мінску (1973—1977). Жонка пісьменніка М. Тычыны.
Творчасць
Даследавала гісторыю і тэорыю беларускай літаратуры, узаемасувязі таленту мастака з рэчаіснасцю, асаблівасці свабоднага верша. Аўтарка кніг па крытыцы і літаратуразнаўстве «Паэзія Максіма Багдановіча: Дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага» (1978), «Беларускі свабодны верш» (1984), «Фальклорныя і анталагічныя традыцыі ў беларускай паэзіі» (1989). Суаўтарка манаграфіі «Паэзія абнаўлення свету» (з І. Шпакоўскім, Н. Шукліной, 1981).
Дэбютавала ў друку падборкай вершаў у 1970 годзе (часопіс «Нёман»). У пасмяротным зборніку «Пасеянае ўзыдзе» (1991), укладзеным М. А. Тычынам, змешчаны вершы, пераклады, эсэ. Перакладала на рускую мову творы беларускіх паэтаў У. Караткевіча, А. Вярцінскага, А. Сербантовіча, А. Разанава.
Зноскі
Літаратура
- Беларускі фальклор: энцыклапедыя. У 2 т. — Т. 1. — Мн., 2005.
- Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 3. — Мн., 1994.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мн., 1985.