Ала Васільеўна Ралькевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 чэрвеня 1950 (73 гады) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, настаўніца | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Ала Васільеўна Ралькевіч (нар. 24 чэрвеня 1950, в. Слабада Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык і настаўнік. Член праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
Біяграфія
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, настаўнік англійскай і французскай моў. Працавала настаўнікам англійскай мовы, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы, дырэктарам Пухавіцкай сярэдняй школы, дырэктарам Мар’інагорскай дзяржаўнай гімназіі.
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняў[1].
Узнагароды
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, знакам «Выдатнік адукацыі БССР».[2].
Зноскі
- ↑ Ралькевич Алла Васильевна Архівавана 16 верасня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.