Карта Усходняга Міжземнамор'я ў амарнскі перыяд (каля XIV-XII стст. да н.э.)

Аласія (Алашыя — назва горада (зманім. Энгамі) і краіны) — важная старажытная дзяржава ва Усходнім Міжземнамор'і, якая займала востраў Кіпр і існавала ў сярэдзіне — канцы II тыс. да н.э. Аласія была найбуйнейшым вытворцам медзі і бронзы. Даследаванні сучасных гісторыкаў паказалі, што гліна, на якой напісаны пасланні кіраўніка Аласіі егіпецкаму фараону, паходзяць з вострава Кіпр, з радовішчаў каля сучасных гарадоў Калавасас і Аласа, таму пераважная большасць сучасных гісторыкаў атаясамляюць Аласію з Кіпрам, дзе ў гэты час існавалі дзяржавы спачатку мінойцаў, затым тэўкраў (і тыя, і іншыя выкарыстоўвалі кіпра-мінойскае пісьмо).

Меркаванне, што Кіпр называўся «Аласіяй», пацвярджаецца надпісам «Апалон Аласіёцкій» ("ΑΠΟΛ(Λ)ΩΝ ΤΩΙ ΑΛΑΣΙΩΤΑΙ"), выяўленым на пастаменце статуі скульптуры Плітаса, якую Апсасамас прысвяціў Апалону з Аласоты.

Кіраўнікі Аласіі

З кіраўнікоў Аласіі па імёнах вядомыя толькі двое. Гэта Кушмешуша, сучаснік цара Угарыта Нікмаду III (кан. XIII ст. да н.э.), і Хатыба, якая згадваецца каля 1050 г. да н.э. у справаздачы пра падарожжа па краінах Левантыйскага ўзбярэжжа егіпцяніна Уну-Амона. Царыца (ці прынцэса) Хатыба была сучасніцай кіраўніка Верхняга Егіпта Херыхора і цара Егіпта Смендэса (Несубанебджэда).

Літаратура

  • Armstrong, K. M. 2003 Settlement Hierarchy and The Location of Alashiya on Cyprus. Unpublished MA dissertation, University of Cincinnati.
  • Knapp, A. B. ed. 1996 Near Eastern and Aegean Texts from the Third to the First Millennia BC. (Translations of all 122 Bronze Age and early Iron Age texts referring to «Alashiya»). ISBN 0-9651704-2-X
  • Knapp, A. B. 1997 The Archaeology of Late Bronze Age Cypriot Society. ISBN 0-85261-573-6
  • Goren, Y. 1993 et al. The Location of Alashiya Petrographic analysis of the tablets. American Journal of Archaeology 107:233-255

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.