Алан Бейкер | |
---|---|
англ.: Alan Baker | |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1939[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лютага 2018[3][2] (78 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэорыя лікаў і матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][4] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Гаральд Дэвенпарт[d][6] |
Вядомыя вучні | Дэвід Масер[d] |
Член у | |
Узнагароды |
Філдсаўская прэмія (1970) член Лонданскага каралеўскага таварыства прэмія Адамса[d] (1972) правадзейны член Амерыканскага матэматычнага таварыства[d] (2013) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алан Бейкер (англ.: Alan Baker; 19 жніўня 1939, Лондан — 4 лютага 2018, Кембрыдж) — англійскі матэматык. Вядомы сваёй працай па эфектыўных метадах у тэорыі лікаў.
Нарадзіўся ў Лондане. Ступень бакалаўра атрымаў ва ўніверсітэцкім каледжы Лондана, ступень магістра і Ph.D. — у Трыніці-каледжы (Кембрыдж). У 1970 годзе, ва ўзросце 31 года, быў узнагароджаны медалём Філдса за яго працу па дыяфантавых ураўненнях. У 1972 годзе быў узнагароджаны прэміяй Адамса, у 1973 годзе абраны членам Лонданскага каралеўскага таварыства.
Большую частку часу Бейкер працаваў у Кембрыджскім універсітэце. У 1970—1971 гадах быў запрошаным членам Інстытута вышэйшых даследаванняў у Прынстане, а ў 1974 годзе — Стэнфардскага ўніверсітэта. З 2012 года з’яўляўся членам Амерыканскага матэматычнага таварыства.
Сярод яго інтарэсаў былі тэорыя лікаў, дыяфантаў аналіз, дыяфантава геаметрыя.
Памёр 4 лютага 2018 года.
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- 1 2 Brozović D., Ladan T. Alan Baker // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ Tributes Paid to Professor Alan Baker
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Baker_Alan
- ↑ http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
- ↑ http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.