Алана Гебрэмарыям | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадская актывістка |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1997 (27 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алана Тадэгэ Гебрэмарыям (нар. 7 сакавіка 1997, Мінск) — беларуская грамадская актывістка.
Біяграфія
Нарадзілася 7 сакавіка 1997 года ў Мінску.
З адзнакай скончыла фізіка-матэматычны клас гімназіі № 61 г. Мінска. Скончыла БДМУ па спецыяльнасці «Стаматалогія», падчас навучання займалася навуковай дзейнасцю. З 2018 года займаецца грамадскай дзейнасцю, кіравала Задзіночаннем беларускіх студэнтаў, каардынавала праекты. Менеджарка па працы з партнёрамі праекта UNI, ментарка на адукацыйнай праграме «Акадэмія студэнцкага лідарства»[1]. Актывістка «Моладзевага блока»[2]. Вылучалася кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2019 года па Грушаўскай акрузе № 98 (Мінск) ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і Моладзевага блоку[1][3].
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткіх разгону пратэстаў і катаванняў затрыманых увайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады па стабілізацыі сітуацыі ў краіне і забеспячэнні трансферу ўлады. У кастрычніку Святлана Ціханоўская прызначыла Алану Гебрэмарыям сваёй прадстаўніцай па справах моладзі і студэнтаў[2].
12 лістапада 2020 года ў кватэрах Аланы Гебрэмарыям і шэрагу іншых актывістаў Задзіночання беларускіх студэнтаў адбыліся ператрусы, іх затрымалі і завезлі ў КДБ Беларусі[4]. Знаходзілася ў СІЗА КДБ па крымінальнай справе аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (частка 1 артыкула 342 КК Беларусі)[5].
Сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, 18 лістапада 2020 года была прызнана палітычнай зняволенай[6]. 7 снежня 2020 года шэфства над палітвязнем узяла Катарына Барлі, дэпутатка Еўрапейскага парламента[7][8].
16 сакавіка 2021 года Следчым камітэтам Алане Гебрэмарыям і іншым фігурантам справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ былі прад’яўлены першыя абвінавачванні[9]. 16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска разам з іншымі фігурантамі справы асудзіў яе на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі[10]. Знаходзілася ў жаночай калоніі Гомеля. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года і ўцякла з Беларусі.
Зноскі
- 1 2 Гебрэмарыям Алана Тадэгэ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 12 лістапада 2020.
- 1 2 Ціханоўская прызначыла прадстаўніцу па справах моладзі і студэнтаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2022. Праверана 12 лістапада 2020.
- ↑ https://www.svaboda.org/a/30224103.html
- ↑ «Вясна»: прадстаўніца Ціханоўскай і актывісты ЗБС — у КДБ Архівавана 31 сакавіка 2022.
- ↑ Член Координационного совета Алана Гебремариам стала подозреваемой по уголовному делу
- ↑ Белорусский хельсинский комитет. Заявление протеста против наступления на ЗБС (руск.). Беларускі Хельсінкскі камітэт (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021.
- ↑ Katarina Barley and Thomas Waitz take over godparenthood for the students Alana Gebremariam and Ksenia Syramalot (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (7 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ Еўрапейскія праваабаронцы заклікаюць спыніць рэпрэсіі супраць беларускіх студэнтаў . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ «Организовывали марши студентов». Следственный комитет назвал имена тех, кто проходит по «студенческому делу» (руск.). Белсат (16 сакавіка 2021).
- ↑ Вынесены прысуд па “справе студэнтаў”: 11 фігурантам - па два з паловай гады калоніі, аднаму - два гады . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (16 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.