Пазначэнне актанавых лікаў у сістэме AKI на амерыканскай АЗС

Акта́навы лік — умоўная колькасная характарыстыка ўстойлівасці да дэтанацыі маторнага паліва для карбюратарахных рухавікоў. Актанавы лік роўны колькасці (аб'ёмных %) ізаактану, актанавы лік якога прыняты за 100, у яго сумесі з н-гептанам, актанавы лік якога прыняты за 0. Для кожнага паліва падбіраецца эталонны эквівалент гэтай сумесі. Актанавы лік бензінаў можна павысіць на 4—15 адзінак дабаўкай да 0,1 % прысадак, напрыклад тэтраэтылсвінцу. Звычайна бензіны маюць актанавы лік 76—98.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.