Аксю́маран або аксімаран — спалучэнне супрацьлеглых паняццяў, якія лагічна выключаюць адно другое, але ўжытыя разам даюць новае паэтычнае ўяўленне (разумны дурань, жывы труп, звонкая цішыня і г. д.). Часам аксюмаран выкарыстоўваецца ў загалоўку твора («Смутная радасць» М. Лужаніна) ці нават усёй кнігі («Гарачы снег» А. Наўроцкага). У паэзію заўсёды прыносіць элемент нечаканасці.

Гл. таксама

  • Плеаназм

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.