Акардэон | |
---|---|
![]() | |
Класіфікацыя | Аэрафон, Клавішны інструмент |
Роднасныя інструменты | Баян, Гармонік, Банданеон |
Вытворцы | Weltmeister, Hohner, «Юпітэр» |
![]() |
Акардэон (ад фр.: accordéon) — клавішны духавы язычковы музычны інструмент, ручная гармоніка. У 1829 годзе гэту назву даў венскі арганны майстар К. Даміян ўдасканаленаму ім гармоніку. У беларускай традыцыі акардэонам прынята называць толькі інструменты з правай клавіятурай фартэпіяннага тыпу (звычайна некалькі тэмбравых рэгістраў) — у адрозненне, напрыклад, ад баяна. Аднак часам сустракаецца і назва «кнопкавы акардэон» (звычайна ў перакладных тэкстах). Адна з разнавіднасцяў храматычнага кнопкавага акардэона называецца баянам.
У канцы XIX стагоддзя акардэоны ў вялікай колькасці вырабляліся ў Клінгентале (Саксонія).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акардэон
- Сайт для акардэаністаў і баяністаў, бясплатныя ноты для акардэона і баяна і г. д. Архівавана 13 лютага 2014.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.